Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Super User

Super User

Понедельник, 18 Февраль 2013 12:58

Иван Трухан

ТРУХАН ІВАН ІВАНАВІЧ
(1915 – 2000)
Кандыдат геаграфічных навук (1949), прафесар (1977)

Нарадзіўся 11(24) снежня 1915 г. ў в. Каменка Бабруйскага раёна ў сялянскай сям’і.

У 1938 г. скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі, у 1946 г. – Вышэйшую партыйную школу пры ЦК ВКП(б) .

У 1941-1944 г.г. настаўнічаў, быў дырэктарам школ і Сардэбскага педвучылішча ў Пензенскай вобласці.

У 1946-1948 гг. галоўны рэдактар Саўінфармбюро пры Савеце Міністраў СССР.

У 1962-1965 гг. рэктар Беларускага інстытута народнай гаспадаркі.

У 1965-1967 гг. дырэктар НДІ эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання пры Дзяржплане БССР.

У 1949-1950, 1953-1962, 1967-1982 гг. працаваў у БДУ.

Удзельнічаў у падрыхтоўцы першага Атласа Беларусі, геаграфіі і эканамічнай геаграфіі Беларусі, эканамічнай геаграфіі СССР, даведнікаў пра СССР, рэспублікі Прыбалтыкі, Беларусь, Украіну, Малдавію, Маскву. 

Аўтар многіх навуковых прац па сельскай гаспадарцы БССР, па геаграфіі гаспадарак Гомельскай вобласці.

З 1982 г. на пенсіі.

Памёр 16 чэрвеня 2000 г.

Понедельник, 18 Февраль 2013 12:57

Валентина Борец

БОРАЦ ВАЛЯНЦІНА МАКСІМАЎНА
Доктар медыцынскіх навук (1974)
Кардыёлаг, прафесар (1975)

Нарадзілася 3.1.1927 г. ў  в. Цялуша.

У 1950 г. скончыла Мінскі медыцынскі інстытут.

З 1950 г. ардынатар тэрапеўтычнага аддзялення абласной бальніцы ў Гродне.

З 1960 г. працуе ў Гродзенскім медінстытуце асістэнтам, потым дацэнтам кафедры ўнутраных хвароб. З 1993 г. загадчык кафедры факультэцкай тэрапіі.


Борац В.М. – аўтар 170 навуковых прац, у тым ліку дзвух манаграфій па клінічнай вітаміналогіі і сардэчна-сасудзістых захворванняў.

Узнагароджана  медалямі “За працоўную доблесць”, “За доблесную працу”.

Понедельник, 18 Февраль 2013 12:56

Михаил Балыкин

БАЛЫКІН МІХАІЛ КІРЫЛАВІЧ
Кандыдат тэхнічных навук (1965)
Прафесар (1990)
Заслужаны будаўнік БССР (1980)
Заслужаны работнік народнай асветы (1991)

Нарадзіўся 23.12.1930 г. ў в. Кавалі.

У 1955 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут.

З 1965 г. начальнік цэха жалезабетонных вырабаў трэста №2 Міністэрства гарадскога і сельскага будаўніцтва БССР.
З 1956 г. працуе ў Беларускім палітэхнічным інстытуце (зараз Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія) асістэнтам, затым старшым выкладчыкам, дацэнтам, прафесарам кафедры, дэканам вячэрняга факультэта. У 1980-1993 гг. прарэктар па навуковай працы. З 1993 г. загадчык кафедры супраціўлення і пруткасці матэрыялаў.

Балыкін М.К. – аўтар навуковых прац па даследваннях і разліках тэмпературнага ўплыву на лінейна-дэфармавальныя сістэмы трубапровадаў рознага тэхналагічнага прызначэння, а таксама даведнікаў і дапаможнікаў.

Понедельник, 18 Февраль 2013 12:55

Михаил Лавринович

ЛАЎРЫНОВІЧ МІХАІЛ ФЁДАРАВІЧ
Гаспадарчы дзеяч Беларусі
Ганаровы прафесар Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (1996)
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1974)
Заслужаны машынабудаўнік БССР (1984)
Адзін з арганізатараў аўтамабільнай прамысловасці Беларусі

 Нарадзіўся ў в. Цялуша 1 снежня 1929 г.

У 1961 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут .

У 1950-1994 г.г. працуе на Мінскім аўтазаводзе наладчыкам, майстрам, старшым інжынерам-тэхнолагам, начальнікам тэхнічнага бюро, начальнікам цэха, галоўным інжынерам, тэхнічным дырэктарам завода.

У 1982-1984 г.г. генеральны дырэктар аўтазавода вытворчага аб'яднання «БелаўтаМаз».

З 1994 г. прэзідэнт Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Працоўнага Сцяга, ордэнамі «Знак Пашаны», Дружбы народаў, медалямі.

Понедельник, 18 Февраль 2013 12:55

Иван Гойшун

ГАЙШУН ІВАН ВАСІЛЕВІЧ
Вучоны-матэматык
Акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі

Нарадзіўся 29.9.1946 г. ў в.Пятровічы.

Скончыў БДУ у 1969 г. 

З 1969 г. працуе ў Інстытуце матэматыкі АН Беларусі, з 1984 г  - загадчык лабараторыі, з 1985 г. – намеснік дырэктара, з 1992 г. – дырэктар інстытута.

Гайшун Іван Васілевіч з’яўляецца Акадэмікам Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (1991), членам-карэспандэнтам з 1989 г., доктарам фізіка-матэматычных навук (1985), прафесарам з 1992 г. З 1997 г. – віцэ-прэзідэнт Нацыянальнай АН Беларусі.

Навуковыя працы прысвечаны дыферэнцыяльным ураўненням, працэсам кіравання і метадам матэматычнага мадэлявання. Распрацаваў агульныя прынцыпы даследвання ўстойлівасці дынамічных сістэм, тэорыю ўраўненняў у поўных вытворных, метады даследвання сістэм кіравання ў функцыянальных прасторах.

Понедельник, 18 Февраль 2013 12:51

Григорий Булацкий

БУЛАЦКІ РЫГОР ВАСІЛЬЕВІЧ
Педагог, гісторык, журналіст

Нарадзіўся 5.5.1921 г. ў в. Мачулкі Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці.

У 1939 г. скончыў сярэднюю школу, паступіў у БДУ. Але вучыцца не давялося,  прызвалі ў Чырвоную Армію. У жніўні 1941 г. скончыў Мелітопальскае авіяцыйнае вучылішча. Трапіў у авіяцыйны полк на Далёкім Усходзе. Разам з сябрамі-летчыкамі В.Ульянавым і А.Пятровым купілі на ўласныя зберажэнні самалет і ўдзельнічалі ў знішчэнні праціўніка  на франтах Украіны, Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі, Югаславіі, Аўстрыі.

У 1946 г. Булацкі Р. быў дэмабілізаваны як інвалід вайны. За асабістыя мужнасць і гераізм узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны і ступені, многімі медалямі, ў тым ліку “За вызваленне Будапешта” і “За вызваленне Бухарэста”

У 1951 г. скончыў БДУ. Працаваў ва ўніверсітэцкай шматтыражнай газеце, працягваючы вучобу ў аспірантуры.

З 1954 года: старшы выкладчык БДУ, намеснік дэкана філфака і загадчык аддзялення журналістыкі.

Доктар гістарычных навук (1971 г.), прафесар (1972). Булацкі Р.В. з 1967 па 1981 г.г. з’яўляўся дэканам факультэта журналістыкі. Ён аўтар больш як 200 навуковых прац, у тым ліку звыш 20 манаграфій, падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў. Пад яго кіраўніцтвам абаронена звыш 40 кандыдацкіх і пры яго ўдзеле 3 доктарскія дысертацыі.

У сваіх навуковых працах даследаваў гісторыю беларускай журналістыкі, публіцыстычную дзейнасць некаторых беларускіх пісьменнікаў, рабкораўскі рух на Беларусі.

Булацкі Р.В. -  Лаўрэат прэміі Саюза журналістаў СССР (1980) і Саюза журналістаў БССР (1995).

Понедельник, 18 Февраль 2013 12:50

Вадим Тикавый

ЦІКАВЫ ВАДЗІМ ФЁДАРАВІЧ
(1930 – 2002)
Кандыдат хімічных навук (1961)
Прафесар (1984)

Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі (1982).

Нарадзіўся 9 кастрычніка 1930 г. ў в. Кавалі.

У 1955 г. скончыў БДУ, дзе потым вучыўся ў аспірантуры і працаваў на хімічным факультэце асістэнтам, дацэнтам, прафесарам. У 1978–1993 гг. дэкан гэтага факультэта, загадчык кафедры агульнай хіміі і методыкі выкладання хіміі. Цікавы В.Ф. – аўтар больш як 200 навуковых прац і вынаходстваў, вучэбных дапаможнікаў для школ і ВНУ. Нйібольш значныя з навуковых даследванняў – у галіне тэорыі будовы неарганічных палімерных матэрыялаў і іх практычнага выкарыстання, ў тым ліку ў асваенні космасу. Памёр 27 снежня 2002 г.

Понедельник, 18 Февраль 2013 12:49

Корней Алексеев

АЛЯКСЕЕЎ  КАРНЕЙ ІОСІФАВІЧ
Беларускі скульптар

Нарадзіўся 15.5.1943 г. у в. Вуглы Бабруйскага раёна.

У 1970 г. скончыў мастацка-прамысловае вучылішча, а ў 1976 г. − Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. Бембеля, А.Анікейчыка.

З 1976 г. скульптар філіяла Магілёўскай мастацка-вытворчай майстэрні ў Бабруйску, з 1989 г. старшыня праўлення Магілёўскай арганізацыі Саюза мастакоў Беларусі. 

Удзельнік з 1974 г. многіх гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх выставак, конкурсаў і плэнераў. Працуе ў станкавай скульптуры, пераважна ў жанры партрэта.

Сярод твораў: партрэты маладой будаўніцы (1975), даяркі Г.Дз.Белавус, мастака Э.Белагурава (абодва 1978), бацькі (1979), Героя Савецкага Саюза ст. сяржанта М.П.Чэпіка (1980); кампазіцыя “Першы ўраджай” (1974), “Кветкавод Наташа” (1983), трыпціх “Якуб Колас” (1976) і інш. Яго творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі гісторыі і культуры ў Мінску, Літаратурным музеі М.Багдановіча і інш.

Понедельник, 18 Февраль 2013 12:48

Владимир Лемешонок

ЛЕМЯШОНАК УЛАДЗІМІР ІОСІФАВІЧ
Доктар гістарычных навук  (1990)

Нарадзіўся 14 кастрычніка 1929 г. ў в. Віктараўка.

З 1940 г. жыў і вучыўся ў Бабруйску. Скончыў БДУ ў 1956 г. Настаўнічаў у Дзяржынскім раёне, працаваў навуковым супрацоўнікам  Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі.

У 1964-1971 гг. старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, у 1971-1981 гг. дацэнт, намеснік загадчыка кафедры гісторыі КПСС Мінскай ВПШ, ў 1981-1991 гг. старшы, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыка-палітычных даследванняў.

З 1992 г. галоўны рэдактар арганізацыйна-метадычнага цэнтра па выданні гісторыка-дакументальных хронік Памяці Дзяржаўнага Камітэта Рэспублікі Беларусь па друку. Даследуе гісторыю барацьбы беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну. Лемяшонак У.І з’яўляецца аўтарам звыш 160 навуковых прац, у тым ліку трох манаграфій: “Гераічныя старонкі вызвалення Беларусі” (1984), “Вызваленне - без грыфа “Сакрэтна”(1996), “Ідэйна-палітычная работа Кампартыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны” (1988). Адзін з аўтараў выданняў “Гісторыя Беларускай ССР”, “Усенародная барацьба на Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны” (т. 1-3, 1983-85).

Понедельник, 18 Февраль 2013 12:47

Генерал Иван Балыко

Генерал Иван БалыкоБАЛЫКА ІВАН  ДЗМІТРЫЕВІЧ
(1937 – 1995)

Гады жыцця – сакавік 1937 – май 1995.

Месца нараджэння – в. Малыя Бортнікі Бабруйскага раёна.

Род дзейнасці – генерал-маёр, 35 гадоў аддаў службе ў арміі. Напачатку было прафесійна-тэхнічнае вучылішча механізатараў шырокага профілю ў Бабруйску, асваенне цалінных зямель. А затым вайсковая служба, ваеннае вучылішча і дзве акадэміі – бранятанкавых войскаў і Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР. Служыў у Беларускай ваеннай акрузе, групе савецкіх войскаў у Германіі, ў Забайкаллі. Восем гадоў  І.Дз. Балыка быў ваенным і галоўным ваенным саветнікам за мяжой. Апошнія гады жыцця пражываў у в.Малыя Бортнікі.

Узнагароды – ордэн “За службу Радзіме” 3-й ступені, узнагароды Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам і Йеменскай Арабскай Рэспублікі.

 


Генерал из Бортников

Этого подтянутого, приветливого человека очень уважали в Малых Бортниках. Правда, немного удивились, когда он, генерал Иван Дмитриевич Балыко,  уйдя в отставку, вернулся в родную деревню. “Позвала малая родина, - объяснил землякам генерал. – Здесь появился на свет, тут и умереть хочу”.

Да, родился Иван Дмитриевич в Малых Бортниках в марте 1937 года. 35 лет отдал службе в армиии. “Дорос” до генерал-майора. Отмечен орденом  “За службу Родине” 3-й степени, наградами Социалистической Республики Вьетнам и Йеменской Арабской Республики.

Правда, сначала были профессионально-техническое училище механизаторов широкого профиля в Бобруйске, освоение целинных земель. А потом воинская служба, военное училище и две академии – бронетанковых войск и Генерального Штаба Вооружённых Сил СССР. Служил в Белорусском военном округе, группе советских войск в Германии, в Забайкалье. Был командиром взвода, роты, начальником штаба, командиром полка, дивизии, начальником штаба Забайкальского военного округа; восемь лет был военным и главным военным советником за границей.

И вот – Малые Бортники. Ещё до переезда приобрёл здесь участок земли, поставил дом, хозяйственные строения. Купил два малагабаритных трактора, живность – свиней, кур, гусей. Вместе с женой Марией Фёдоровной, землячкой, с которой вместе ходили ещё в школу, усердствовали от темна до темна, радовались. Намечали планы на будущее. К сожалению, им не суждено было сбыться: 18 мая 1995 года генерала И.Д.Балыко не стала.  В сердцах людей осталась и будет долго жить светлая память об этом доброй души человеке.

Из кн. “Памяць: гістарычна-дакументальная хроніка Бабруйскага раёна. – Мн.: БелЭн, 1998. – стр. 521.

Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.