ТРУХАН ІВАН ІВАНАВІЧ
(1915 – 2000)
Кандыдат геаграфічных навук (1949), прафесар (1977)
Нарадзіўся 11(24) снежня 1915 г. ў в. Каменка Бабруйскага раёна ў сялянскай сям’і.
У 1938 г. скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі, у 1946 г. – Вышэйшую партыйную школу пры ЦК ВКП(б) .
У 1941-1944 г.г. настаўнічаў, быў дырэктарам школ і Сардэбскага педвучылішча ў Пензенскай вобласці.
У 1946-1948 гг. галоўны рэдактар Саўінфармбюро пры Савеце Міністраў СССР.
У 1962-1965 гг. рэктар Беларускага інстытута народнай гаспадаркі.
У 1965-1967 гг. дырэктар НДІ эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання пры Дзяржплане БССР.
У 1949-1950, 1953-1962, 1967-1982 гг. працаваў у БДУ.
Удзельнічаў у падрыхтоўцы першага Атласа Беларусі, геаграфіі і эканамічнай геаграфіі Беларусі, эканамічнай геаграфіі СССР, даведнікаў пра СССР, рэспублікі Прыбалтыкі, Беларусь, Украіну, Малдавію, Маскву.
Аўтар многіх навуковых прац па сельскай гаспадарцы БССР, па геаграфіі гаспадарак Гомельскай вобласці.
З 1982 г. на пенсіі.
Памёр 16 чэрвеня 2000 г.