ЛЕМЯШОНАК УЛАДЗІМІР ІОСІФАВІЧ
Доктар гістарычных навук (1990)
Нарадзіўся 14 кастрычніка 1929 г. ў в. Віктараўка.
З 1940 г. жыў і вучыўся ў Бабруйску. Скончыў БДУ ў 1956 г. Настаўнічаў у Дзяржынскім раёне, працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі.
У 1964-1971 гг. старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, у 1971-1981 гг. дацэнт, намеснік загадчыка кафедры гісторыі КПСС Мінскай ВПШ, ў 1981-1991 гг. старшы, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыка-палітычных даследванняў.
З 1992 г. галоўны рэдактар арганізацыйна-метадычнага цэнтра па выданні гісторыка-дакументальных хронік Памяці Дзяржаўнага Камітэта Рэспублікі Беларусь па друку. Даследуе гісторыю барацьбы беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну. Лемяшонак У.І з’яўляецца аўтарам звыш 160 навуковых прац, у тым ліку трох манаграфій: “Гераічныя старонкі вызвалення Беларусі” (1984), “Вызваленне - без грыфа “Сакрэтна”(1996), “Ідэйна-палітычная работа Кампартыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны” (1988). Адзін з аўтараў выданняў “Гісторыя Беларускай ССР”, “Усенародная барацьба на Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны” (т. 1-3, 1983-85).