З мэтай па максімуме прыцягнуць увагу грамадзян да свайго здароўя, ахапіць акцыяй як мага шырэйшае кола насельніцтва медыкі загадзя правялі інфармацыйную работу, паведамілі пра мерапрыемства ў тым ліку і праз сайт медустановы. Непасрэдна ў дзень акцыі яе ўдзельнікам прапаноўвалася памераць артэрыяльны ціск, праз рост і вагу вызначыць індэкс масы цела і тое, наколькі апошні адпавядае норме. Тут жа кансультацыі давалі ўрач-кардыёлаг М. Д. Пірожнікава і псіхолаг В. А. Юшкевіч.
Па словах валеолага паліклінікі Л. У. Колесавай, акцыя прайшла пры дастаткова высокай актыўнасці як работнікаў райвыканкама, так і наведвальнікаў установы.
Зрэшты, 18 красавіка аналагічныя акцыі прайшлі на базе Цялушскай і Глушанскай участковых бальніц.
Алена КАРПЕНКА
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА