— Падчас акцыі ўрачы нашай установы і анкалагічнага дыспансера шчыльна ўзаема-дзейнічаюць. Жанчыны, у якіх пасля агляду ў паліклініцы выяўлены тыя ці іншыя праблемы, тут жа накіроўваюцца на паглыбленае абследаванне спецыялістамі анкадыспансера і пры неабходнасці — на лячэнне. На дзень размовы абследавана каля 60 сельскіх жанчын, і акцыя працягваецца. Між тым хочацца завастрыць увагу насельніцтва на тым, што праблема рака малочнай залозы сапраўды існуе, і на тым, што жанчыны павінны рабіць, як сябе паводзіць, каб на працягу доўгага часу заставацца здаровымі.
Рак малочнай залозы — паталогія дастаткова пашыраная, уваходзіць у тройку найбольш распаўсюджаных відаў ракаў у беларускіх жанчын. І, нягледзячы на тое, што захворванне гэта надзвычай сур’ёзнае, пры своечасовым выяўленні і лячэнні дасягаюцца станоўчыя вынікі. Але толькі пры своечасовым.
На жаль, далёка не ўсе жыхаркі нашага раёна да гэтага прыслухоўваюцца і тым болей адразу ж ідуць з праблемай да доктара. Гэтым змяншаюць шанцы на выздараўленне.
Каб небяспечная хвароба не застала знянацку, жанчыны павінны быць насцярожанымі ў адносінах яе. Не меней аднаго разу на месяц рабіць агляд і самастойна праводзіць пальпацыю малочнай залозы. Пры выяўленні змен формы ці зацвярдзення ў ёй неабходна неадкладна наведаць ўрача-гінеколага, участковага тэрапеўта альбо акушэрку — не даць захворванню (пры яго пацвярджэнні) развіцца да той ступені, калі лячэнне не дае станоўчых вынікаў. У мэтах прафілактыкі жанчынам, чый узрост болей за 45 год, адзін раз у год неабходна рабіць мамаграфію — эфектыўны спосаб ранняй дыягностыкі раку, да 45 год — УЗІ-абследаванне малочных залоз. Таксама адзін раз у два гады добра б было абследавацца на анка-маркер.
Акцыя нездарма завецца «Супраць раку — разам». На прафілактыку і ранняе выяўленне хваробы павінны працаваць і ўрачы, і самі пацыенткі. Таму мэта мерапрыемства, паўтаруся, не толькі абследаваць як мага болей жанчын, а звярнуць іх увагу на праблему, на важкасць свайго здароўя.
Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»