Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 20 Октябрь 2016 09:20

Прышчэпка - спосаб засцерагчыся ад грыпу

Верасень і кастрычнік — месяцы, калі перасцярожлівыя грамадзяне робяць прышчэпкі ад грыпу. Што датычыцца нашага раёна, то вакцынацыя дзіцячага насельніцтва, як паведаміла ўчастковы ўрач-педыятр Бабруйскай гарадской паліклінікі № 2 Наталля Дзямко, практычна завершана.

Увесь мінулы тыдзень спецыялісты ўстановы выязджалі на ФАПы, право­дзілі медагляд дзяцей і рабілі прышчэпкі. Вядома ж, тым з іх, чые бацькі пісьмова пацвердзілі сваю згоду на вакцынацыю. Там, дзе ў сельскіх медустановах маюцца ўрачы агульнай практыкі, вакцынацыю право­дзілі яны. Яшчэ некаторых дзяцей прывілі непасрэдна ў паліклініцы. Такім чынам ужо на гэты час ад небяспечнага вірусу ў раёне прывіта каля 80% дзяцей.

Калі з такой адказнасцю падыйдуць дарослыя і да ўласнага здароўя, то, як адзначаюць медыкі, будуць усе шанцы спадзявацца, што хвароба і сёлета адступіць ці хаця б будзе не такой маштабнай і «злоснай», як здаралася ў папярэднія гады. Зрэшты, мінулы год у плане зах­ворвання на грып быў лаяльным, і медыкі гэта звяз­ваюць якраз-такі з высокім ахопам людзей прышчэпкамі.

Вакцына сёлетняга года — «Грыпол Плюс» беларус­кай вытворчасці, інактывіраваная, дзецьмі, па словах Наталлі Дзямко, пераносіцца лёгка. Што гэта так, часткова ўпэўніліся мы і самі, наведаўшы ў дзень вакцынацыі Хімоўскі ФАП. Нетаропка аглядаючы кожнага маленькага пацыента — на момант нашага прыезду там былі першакласнікі — участковы ўрач-­педыятр Ганна Жудро цікавіцца ў хлопчыкаў і дзяўчынак нават, здавалася б, дробязямі. Тыя з задавальненнем адказ­ваюць. Пасля агляду ўсе, хто прызнаны здаровымі, пачаргова, накіроўваюцца ў працэдурны кабінет, дзе «гаспадарыць» медыцынская сястра педыятрычнага кабінета паліклінікі Таццяна Бажанкова. З працэдурнай дзеці выходзяць шпарка. Найменшы ростам Стас, які на прышчэпку папрасіўся першым, з сур’ёзнасцю дарослага заўважае, што страху аніякага — як камар укусіў. У адпаведнасці з інструкцыяй дзеці пасля прышчэпкі на працягу не меней паўгадзіны застаюцца на ФАПе пад пільным наглядам медыкаў. На працягу наступных трох дзён за станам іх здароўя сочаць работнікі мясцовай медустановы. Рэкамендацыі ў дзень прышчэпкі даюцца традыцыйныя — не мачыць месца ін’екцыі, не расціраць яго, дома пракантраляваць тэмпературу цела. Звычайна, па словах Ганны Жудро, рэакцыя на прышчэпкі суп­раць грыпу адсутнічае.

Рабіць ці не рабіць прышчэпку — справа, вядома ж, кожнага. Пры гэтым медыкі канстатуюць, што ў апошні час, пасля перыяду адноснага ігнаравання вакцынацыяй, людзі ізноўку «паварочваюцца» ў яе бок. Хварэць ніхто не хоча. А вірус грыпу, як паказ­вае практыка, з гадамі відазмяняецца, і засцерагчыся ад яго можна толькі прышчэпкай.

Для тых, хто яшчэ не прывіўся, у БГП № 2 нагад­ваюць — зрабіць гэта можна і цяпер. Як і ў папярэднія гады, на бясплатную вакцыну могуць разлічваць грама­дзяне, якія абслугоўваюцца ва ўстанове: дзеці, асобы, чый узрост болей за 65 год, пацыенты з хранічнымі паталогіямі, работнікі ўстаноў адукацыі, гандлю, грамадскага харчавання, транспартных арганізацый, ЖКГ, медработнікі. Для астатніх вакцына платная — 6 рублёў 29 капеек. Жыхарам раёна звярнуцца за прышчэпкай можна ў любы працоўны дзень. Дарослым паслугу акажуць у каб. 208 з 8 да 18 гадзін, дзецям — у каб. 302 з 8 да 15 гадзін (абедзены перапынак з 12.30 да 13.00).

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.