У нашым раёне
На тэрыторыі Бабруйскага раёна, як паведаміў галоўны ўрач БЗЦГіЭ Дзмітрый Лайтэр, выпадкі шаленства ў жывёл не зарэгістраваны. А вось са скаргамі на ўкусы жывёл вяскоўцы і гараджане звярталіся актыўней, чым у папярэднім годзе. За 9 месяцаў у цэлым па Бабруйшчыне звяртаемасць за медыцынскай дапамогай з гэтай нагоды вырасла на 20 выпадкаў (54%) і склала 57 выпадкаў, у тым ліку звяртаемасць дзяцей знізілася на 1 выпадак, апошніх зарэгістравана 13.
Усім, хто звярнуўся за дапамогай, своечасова прызначаны антырабічная вакцына, іншае неабходнае ў гэтым выпадку лячэнне. Шпіталізавана было 35 чалавек — на 15 болей, чым у папярэднім годзе.
Часцей за ўсё (70,1%) грамадзяне звярталіся за медыцынскай дапамогай з-за ўкусаў хатніх жывёл, у тым ліку сабак, якія маюць гаспадароў — 54,3%, безнаглядных жывёл — 28%. Прычым, апошніх на трэць вырасла.
Як папярэджваецца шаленства ў людзей
Працягваецца работа па адлове безнаглядных сабак. За 9 месяцаў іх лічба склала 107, што некалькі меней, чым у папярэднім годзе (116). Праведзена прафілактычная імунізацыя асобам з высокай рызыкай інфіцыравання — 9 ветэрынарам, 19 паляўнічым. Таксама праводзіцца інфармацыйна-адукацыйная работа з насельніцтвам па прафілактыцы шаленства. Дзякуючы гэтым і іншым прафілактычным мерапрыемствам выпадкаў захворвання на шаленства сярод людзей, пачынаючы з 2013 года, не рэгістравалася.
У адпаведнасці з Комплексным планам па прафілактыцы шаленства ў Бабруйскім раёне на 2018-2025 гады УКП «Жылкамгас» сумесна з сельвыканкамамі прадугледжаны ў тым ліку рэйдавыя праверкі па пытаннях выканання насельніцтвам правілаў ўтрымання хатняй жывёлы. Сёлета такіх рэйдаў праведзена 210.
Што рабіць у далейшым
У адпаведнасці з вышэйзгаданым планам на тэрыторыі раёна, па словах Дзмітрыя Лайтэра, павінен праводзіцца пастаянны адлоў безнаглядных сабак і катоў. Спецыялісты заклікаюць рэгістраваць усіх драпежных жывёл у кватэрах і прыватных домаўладаннях з паметкай аб іх вакцынацыі супраць шаленства, праводзіць на пастаяннай аснове рэйдавыя праверкі з прыцягненнем да іх удзелу ўсіх зацікаўленых службаў, з выкарыстаннем прадастаўленых заканадаўствам паўнамоцтваў па прымяненні мер адміністрацыйнага ўздзеяння на нядбайных гаспадароў жывёлы. Варта забяспечыць, як было адзначана, правядзенне планавых (не менш як 1 раз на месяц) прафілактычных і знішчальных мерапрыемстваў па барацьбе з грызунамі ў жылых дамах і прыватных домаўладаннях шляхам заключэння дагавораў з арганізацыямі, якія займаюцца дадзеным відам дзейнасці. Забяспечыць пастаянны адлоў безнаглядных жывёл на тэрыторыі раёна і ўзмацніць кантроль за своечасовай падачай заявак на гэта ва УКП «Жылкамгас». Неабходна падтрымліваць у належным санітарным стане гарышчы, падвалы, месцы збору харчовых адходаў, закрыць доступ да іх бадзяжных жывёл, а таксама актывізаваць інфармацыйна-асветніцкую работу з насельніцтвам па выкананні правілаў ўтрымання, выгулу і перавозкі хатніх жывёл.
Словам, неабыякавасць у пытаннях папярэджання такой небяспечнай хваробы, як шаленства, неабходна праяўляць, як лічаць у БЗЦГіЭ, усім разам — зацікаўленым службам, уладам і самім грамадзянам.
Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»