Сімвалам руху супраць хваробы стала чырвоная стужка, якую ў гэты дзень неабыякавыя да праблемы людзі прышпільваюць на адзенне, а таксама рознакаляровыя палотны — квілты, выкананыя з лапікаў тканіны ў памяць пра мноства людзей, чые жыцці спыніла хвароба.
Медыкі Бабруйскай гарадской паліклінікі № 2 у салідарнасць з тымі, каго хвалюе праблема распаўсюджвання ВІЧ-СНІДу, у памяць пра памерлых і ў мэтах папярэджання распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі на Бабруйшчыне, вырабілі своеасаблівае пано і размясцілі яго ў фае ўстановы. Там жа змясцілі інфармацыю пра гісторыю і мэты міжнароднага дня памяці і статыстычныя дадзеныя сусветнай арганізацыі здароўя пра колькасць інфіцыраваных у свеце. Такім чынам і самі далучыліся да акцыі памяці, і звяртаюць увагу наведвальнікаў да існуючай праблемы.