З асноўнага — абмеркавалі выкананне плана па добраўпарадкаванні раёна, засяродзілі ўвагу на ходзе дакладных мерапрыемстваў, у прыватнасці, азеляненні тэрыторый, аднаўленні дзіцячых гульнёвых пляцовак, усталяванні малых архітэктурных форм і лавак для адпачынку ў грамадскіх месцах сельскіх населеных пунктаў. Разам знайшлі адказы на хвалюючыя пытанні ў гэтым плане. Асобна спыніліся на вядзенні дакументацыі — уся справаздачнасць у штаб павінна прадастаўляцца своечасова.
— Няма ніякага сумнення, што раённы план па добраўпарадкаванні будзе выкананы і нашыя вёскі і пасёлкі стануць больш прыцягальнымі, а жыццё сяльчан у іх — больш камфортным, — адзначыў Іван Кандрацьеў.


