Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 06 Март 2025 14:07

Добраўпарадкаванне — на першы план. У райвыканкаме адбыўся штаб па навядзенні парадку на зямлі

У сераду на раённым штабе па навядзенні парадку на зямлі, які на пастаяннай аснове дзейнічае пры райвыканкаме і які ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Іван Кандрацьеў, былі размеркаваны дакладныя заданні па азеляненні тэрыторый раённых арганізацый і месцаў агульнага карыстання ў сельскіх населеных пунктах: насаджванні дрэўцаў, кустоў, кветак.

Між тым азеляненне — толькі адзіны з накірункаў раённай праграмы па добраўпарадкаванні.

— З надыходам вясны ўзмоцнена пачынаем працаваць па ўсіх накірунках, у тым ліку па зносе пустуючых непрыдатных дамоў — на бягучы год іх запланавана 15-ць, па аднаўленні агароджы грамадзянскіх могілак, рамонце дзіцячых пляцовак, пляцовак і кантэйнераў для збору смецця, рамонце вулічнай дарожнай сеткі, — адзначыў Іван Кандрацьеў. 

Удзел у рабоце штаба прынялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Старавойтава, намеснікі старшыні райвыканкама, старшыні сельвыканкамаў, прадстаўнікі райсельгасхарчу,  жыллёва-камунальнай і дарожнай службаў раёна, адукацыі, аховы здароўя і інш. — усе тыя, у чыіх абавязках наводзіць і падтрымліваць чысціню і парадак навокал.

У гэтай сувязі Іван Рыгоравіч звярнуўся і да ўсіх жыхароў раёна. “Зрабіць зямлю, населеныя пункты, дзе жывем, прыгожымі і прыцягальнымі можна толькі сумеснымі намаганнямі, — заўважыў ён. — Не ствараць звалак, падтрымліваць у добрым стане дамы і агароджу, своечасова абкошваць тэрыторыю вакол домаўладанняў, высадзіць на вуліцы кветкі — тое, што здольны зрабіць у гэтым накірунку кожны”.  

Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.