Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

На Бабруйшчыне прайшоў адзіны дзень прыёму грамадзян і юрыдычных асоб дэпутатамі ўсіх узроўняў

Адзіны дзень прыёму грамадзян дэпутатамі ўсіх узроўняў прайшоў учора на тэрыторыі Бабруйскага раёна. У  яго рамках народныя абраннікі правялі прыёмы грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, сустрэчы з выбаршчыкамі і прамыя тэлефонныя лініі.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Антон Каранкевіч правёў прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію ў адміністрацыйнай пабудове Сычкаўскага сельвыканкама. З хвалюючымі пытаннямі і просьбай пасадзейнічаць у іх вырашэнні да парламентарыя звярнуліся жыхары в. Мірадзіна.

Актывіст і стараста населенага пункта Аляксандр Васільевіч распавёў пра зніжэнне якасці вады, што здарылася пасля ўсталявання міні-станцыі абезжалезвання. На скаргі пра гэта, па словах сяльчаніна, былі праведзены неаднаразовыя пробы вады, але далей справа не пайшла. Антон Міхайлавіч тут жа звярнуўся да прадстаўнікоў зацікаўленай службы, дзе паабяцалі да пытання вярнуцца. Ход вырашэння праблемы дэпутат узяў на кантроль.

Пацікавіўся жыхар Мірадзіна і тым, ці будзе праведзена ў іх населеным пункце рэканструкцыя электрасетак, што дасць магчымасць выкарыстоўваць электраацяпленне? На тэлефонны званок дэпутата ў Бабруйскіх электрычных сетках патлумачылі, што да канца бягучага года рэканструкцыя будзе праведзена.

Ганна Яўгенаўна звярнулася з пытаннем аднаўлення дарогі Сычкава-Мірадзіна. На зварот дэпутата да старшыні сельсавета Зінаіда Трубачка патлумачыла, што сельвыканкамам прадпрымаюцца меры па ўключэнні дарогі ў раённы план на бліжэйшыя гады.

Усе вышэйзгаданыя пытанні дэпутат Палаты прадстаўнікоў узяў на кантроль.

***

Прочитано 7 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.