Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

У Осава ўшанавалі слаўных землякоў

Незабыўна ўшанавалі памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны землякоў і ўсіх, хто абараняў родную зямлю ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, у в. Осава Гарбацэвіцкага сельсавета.

Намаганнямі старасты населенага пункта Віктара Саўко пры падтрымцы сельвыканкама, мясцовай школы, клуба-бібліятэкі, з удзелам сяльчан правялі традыцыйны мотаблокпрабег “Мы гэтай памяці верныя”.

Падчас мерапрыемства адбыўся малебен, які правёў айцец Сергій, настаяцель Свята-Серафімаўскай царквы, і мітынг-рэквіем.  Удзельнікі прабегу ўрачыста адкрылі алею Памяці і Славы, усклалі кветкі да брацкага захавання. 

— Ушаноўваць людзей, якія аддалі жыцці за мірнае сёння — наш святы абавязак, — адзначыла старшыня сельвыканкама Галіна Прыгара. Яна павіншавала ўсіх з надыходзячым 80-годдзем Вялікай Перамогі і падзякавала жыхарам вёскі за ініцыятыўнасць і захаванне памяці пра землякоў і ўсіх, хто цаной жыцця абараніў Радзіму.   

Прочитано 16 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.