Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Кампартыя Беларусі вызначылася з кандыдатамі ў дэпутаты

Другое пасяджэнне пазачарговага XIV (XLVI) з’езда Камуністычнай партыі Беларусі прайшло 17 снежня ў Мінску. Яго работу ўзначаліў першы сакратар Цэнт­ральнага Камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Аляксей Сокал.

На парадку дня другога пасяджэння з’езда стаяла чатыры пытанні: аб задачах Камуністычнай партыі Беларусі ў выбарчай кампаніі 2024 года па выбарах у Саветы ўсіх узроўняў; аб перадвыбарчай Платформе Камуністычнай партыі Беларусі да адзінага дня галасавання ў 2024 го­дзе; аб вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання ад Камуністычнай партыі Беларусі і аб звароце Камуністычнай партыі Беларусі да выбаршчыкаў.

Удзел у другім пасяджэнні з’езда ў складзе дэлегацыі Магілёўскай вобласці прыняў і сакратар Бабруйскай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Феднеў.

— Работа з’езда была дастаткова насычанай. Па кожным пытанні былі прыняты адпаведныя пастановы. Што датычыцца вылучэння кандыдатаў, то з’езд вылучыў больш за 50 прэтэндэнтаў для ўдзе­лу ў выбарах-2024 ад Камуністычнай партыі Беларусі, — адзначыў лідар раённай арганізацыі Кампартыі Беларусі.

На фота: дэлегацыя Магілёўскай вобласці.

Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.