






 
  Звярнуўшыся да залы, намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Таццяна Варанко павіншавала ўсіх з юбілейнай датай, пажадала здароўя, колішнім камсамольцам — цікавага адпачынку, цяперашняй моладзі — новых цікавых спраў на карысць краіны. З заклікам не баяцца цяжкасцяў, гарэць справай жыцця, любіць родную зямлю і садзейнічаць яе росквіту да маладых людзей звярнуліся ветэраны камсамольскага руху.









 
  Камсамол даў старт студатрадаўскаму руху, які працягваецца і сёння, год ад году набіраючы размах. Таму традыцыйна падчас фестывалю былі ўшанаваны найлепшыя студэнцкія атрады па выніках года, найлепшыя іх байцы, камандзіры, арганізацыі прымаючага боку і арганізацыі, якія накіроўваюць. Сёлета імі прызнаны Таццяна Тарасенка, навучэнка Міхалёўскай СШ, баец студэнцкага сельскагаспадарчага атрада “Ударнік” імя Героя Савецкага Саюза Аркадзя Шмыгуна; камандзір экалагічнага атрада “Арбіта” імя Героя Савецкага Саюза Фёдара Архіпенкі Дзіяна Брэдус — пераможца ў намінацыі “Найлепшы камандзір студатрада”. Бабруйскі лясгас прызнаны найлепшай прымаючай арганізацыяй, а Брожская СШ — найлепшай арганізацыяй, якая накіроўвае. Пераможцам у намінацыі “Найлепшы студэнцкі атрад -2025” стаў сельскагаспадарчы атрад “Ударнік” Міхалёўскай СШ.

 
  Шэрагу юнакоў і дзяўчат падчас фестывалю былі ўручаны маладзёжныя білеты члена грамадскай арганізацыі “Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі”. Працэдуру ўручэння білетаў правялі ганаровы госць урачыстасці — інструктар фінансава-гаспадарчага аддзела Магілёўскага абласнога камітэта ЛКСМБ Наталля Калашнікава і 1-шы сакратар Бабруйскага РК БРСМ Дар’я Панцялеева.







 
  Але моладзевы фестываль — гэта не толькі пра сур’ёзнае. Гэта яшчэ шмат пазітыву, музыкі, песень і танцаў. Святочную праграму камсамольцам усіх часоў падрыхтавалі артысты раённага Цэнтра культуры і навучэнцы Бабруйскага аграрна-эканамічнага каледжа.


 
	  


 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
  
		  	






















 
  
  
 




 
 





 
 






