Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Раённая структура “Беларускае таварыства “Веды” падвяла вынікі работы

Справаздачна-выбарная канферэнцыя Бабруйскай раённай арганізацыйнай структуры РДГА “Беларускае таварыства “Веды” пад началам старшыні Жаны Каньковай прайшла сёння ў актавай зале раённага Цэнтра культуры. Удзел у мерапрыемстве прыняў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Дзмітрый Вяроўкін.

На парадку дня канферэнцыі значылася тры пытанні: аб выніках работы раённай арганізацыйнай структуры РДГА “Беларускае таварыства “Веды” і задачах па яе ўдасканаленні, выбары новага складу праўлення арганізацыйнай структуры і выбары дэлегатаў на справаздачна-выбарчую канферэнцыю Магілёўскай абласной структуры РДГА “Беларускае таварыства “Веды”, якая адбудзецца 19 верасня.

Дакладваючы па першым пытанні, Жана Канькова засяродзіла ўвагу на шматграннасці праведзенай за справаздачны перыяд работы. Асобнае значэнне ў арганізацыі інфармацыйнай работы з насельніцтвам адводзіцца мерапрыемствам, якія звязаны з правядзеннем дзяржаўных, агульнарэспубліканскіх і прафесійных святаў і памятных дат. Яны з’яўляюцца значным фактарам маральнага ўдасканалення асобы, павышэння яе ўнутранай і знешняй культуры, фарміравання меркаванняў. Прыкладам гэтага сталі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі, Дню Канстытуцыі,  Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, Дню беларускага пісьменства, Дню народнага адзінства і інш.

Наладжана актыўнае супрацоўніцтва з духоўна-асветніцкім цэнтрам Свята-Георгіеўскага храма. Цікава і насычана праходзяць такія мерапрыемствы, як “Таямніцы беларускага пісьменства”, “Старажытныя абіцелі — цэнтр духоўнасці і асветы”, “Хрысціянскія матывы ў творчасці беларускіх пісьменнікаў”.

У цэлым работа Бабруйскай раённай арганізацыйнай структуры РДГА “Беларускае таварыства “Веды” дэлегатамі канферэнцыі прызнана здавальняючай. А новаму складу праўлення (на наступны  тэрмін паўнамоцтваў старшынёй абрана Таццяна Нікіфарава, намеснік дырэктара дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Бабруйскага раёна) гэтую работу належыць яшчэ болей развіць і ўдасканаліць.  

tribunapracy.by

Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.