Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Хлебаробам «Саўгаса Кісялевічы” падзякавалі за працу

Сельскагаспадарчая кампанія па нарыхтоўцы травянога корму ў раёне набліжаецца да завяршэння. Адначасова гаспадаркі ўключаюцца ў наступную і яшчэ болей адказную — жніво.  

Каб заахвоціць хлебаробаў да выніковай працы — працоўны дзень механізатараў яшчэ не хутка знізіць напружанасці — галіновы прафсаюз і дырэкцыі сельгасарганізацый, як і штогод, клапоцяцца пра іх бяспеку і дзякуюць людзям за працу.

Сёння прадстаўнікі Бабруйскага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплекса на чале са старшынёй Максімам Ганжуравым пабылі з гэтай прыемнай місіяй у ААТ “Саўгас Кісялевічы”. Разам з дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства Валерыем Пташыцам, інжынерам па ахове працы гаспадаркі Дзмітрыем Дзерабіным  і старшынёй мясцовай прафсаюзнай “пярвічкі” Вольгай Давыдавай адзначылі лістамі ўдзячнасці ды падарункамі за дасягненне высокіх паказчыкаў на корманарыхтоўцы трактарыстаў-машыністаў Аляксандра Зорына і Аляксандра Курловіча.

— Сумесна з пярвічнымі прафсаюзнымі арганізацыямі мы ў гэтыя напружаныя для хлебаробаў дні выязджаем на палі і ўшаноўваем нашых працаўнікоў. Лічым гэта важным і патрэбным: людзі павінны адчуваць, што пра іх клапоцяцца, — заўважыў Максім Ганжураў.    

tribunapracy.by

Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.