На   парадку дня сесіі стаяла шэсць пытанняў. У ліку асноўных — справаздачы   аб праробленай рабоце пастаянна дзеючых камісій савета: па пытаннях   сацыяльна культурнай сферы і сацыяльнай абароны моладзі (далажыла Вольга   Караткевіч); па пытаннях эканомікі, сферы вытворчасці і   добраўпарадкавання тэрыторый (Сяргей Салановіч); па інфармацыйнай   рабоце, узаемадзеянні са сродкамі масавай інфармацыі, грамадскасцю і   рабоце з Інтэрнэт-рэсурсамі (Яўген Болбас).
  У прыватнасці Вольга   Караткевіч заўважыла, што за справаздачны перыяд Маладзёжны савет прымаў   удзел ва ўсіх знакавых мерапрыемствах, якія праводзіліся на тэрыторыі   раёна. «Мы актыўна выходзілі да навучэнцаў і працоўнай моладзі,   праводзілі дыялогавыя пляцоўкі, далучаліся да парламенцкай дзейнасці,   даведваліся, якія праблемы хвалююць маладых людзей і імкнуліся дапамагчы   ў іх вырашэнні», — адзначыла яна.
  Таксама сесія разглядзела пытанні   спынення паўнамоцтваў асобных членаў другога склікання Маладзёжнага   савета, унесла змены ў яго склад, зацвердзіла абнаўленне складу   пастаянна дзеючых камісій і абранне іх старшынь.
  Ірына Старавойтава   назвала работу Маладзёжнага савета станоўчай, падзякавала юнакам і   дзяўчатам за працу, пажадала поспехаў абноўленаму складу і заўважыла,   што Бабруйскім раённым Саветам дэпутатаў будзе падтрымана любая   станоўчая ініцыятыва з боку моладзі.
  Выніковай працы на карысць раёна і краіны Маладзёжнаму савету пажадалі таксама Таццяна Варанко і Антон Каранкевіч.
  Вольга   Гаўрыленя ў сваю чаргу запэўніла, што Маладзёжны савет намераны і далей   актыўна працаваць над асноўнымі задачамі: прыцягненні юнакоў і дзяўчат у   грамадска-палітычнае жыццё раёна, актывізацыі стваральнай грамадзянскай   актыўнасці моладзі, вывучэннем яе праблем і выпрацоўкі прапаноў па іх   рашэнні.







 
	  


 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
  
		  	






















 
  
  
 




 
 





 
 






