У мэтах маніторынгу дзейнасці студатрадаў апошнія сёння наведала першы сакратар Бабруйскага райкама ГА “БРСМ” Дар’я Панцялеева. Лідар раённай моладзевай арганізацыі пацікавілася настроем байцоў, арганізацыяй правядзення з маладымі людзьмі інструктажоў па ахове працы, забяспечанасцю сродкамі індывідуальнай аховы. Яшчэ раз нагадала атрадам рэжым іх работы, а разам і тое, да каго звяртацца ў выпадку надзвычайнай сітуацыі.
Экалагічны атрад, што працуе на тэрыторыі Брожскага лясніцтва, задзейнічаны на работах мясцовага пітомніка, а дакладней — на праполцы саджанцаў хвоі. Байцы другога студатрада выконваюць работы ў Глушанскім лясніцтве. У планах — прыцягнуць іх да пасадкі лесу.
— Сённяшні маніторынг — далёка не апошні. На працягу 10 дзён мы будзем сустракацца з моладдзю, цікавіцца іх справамі, занятасцю, настроем, стварэннем з боку наймальніка адпаведных умоў працы. Бо калі асноўная задача моладзі — зарабіць грошай, то наша і наймальніка — стварыць для гэтага спрыяльныя ўмовы, — адзначыла Дар’я Панцялеева.