Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пярвічак «Белай Русі” ў Бабруйскім раёне стала болей

У склад раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага а’яднання “Белая Русь” улілася пярвічная арганізацыя, створаная на базе дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання “Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў”. Пярвічка на сёння — адна з найбольш буйных у раёне: яе членамі сталі звыш 60-ці работнікаў установы.

Сёння прайшоў агульны сход членаў РГА “Белая Русь” па пытанні стварэння пярвічнай арганізацыі ў дадзенай сацыяльнай установе. Па пытанні было прынята станоўчае рашэнне. Сход абраў Савет і кантрольна-рэвізійную камісію пярвічкі.

— Мэты і задачы рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, у тым ліку Бабруйскай раённай арганізацыі, — пабудова незалежнай, моцнай і квітнеючай Беларусі, сацыяльна справядлівага грамадства, у якім кожны грамадзянін адчувае сябе вольнай, самадастатковай, незалежнай асобай, чые здольнасці цалкам рэалізуюцца, — адзначыў галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама-член Савета Бабруйскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Сяргей Сарокін, віншуючы работнікаў Каменскага дома-інтэрната са стварэннем пярвічкі. А разам і з далучэннем, як заўважыла Таццяна Плоская, намеснік дырэктара сацыяльнай установы, да актыўнага грамадскага жыцця.  

БЕЛТА

ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.