Заключным жа акордам стала наведванне сёння, у апошні дзень акцыі, старшынёй Савета Бабруйскага раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Ірынай Старавойтавай, Уладзімірам Гацко, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, і Алесяй Стэльмак, намеснікам старшыні раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, маленькіх школьнікаў — уручэнне ім навагодніх падарункаў: гульняў, цацак, салодкасцяў, якія ў сваіх жаданнях прасіла дзятва ў чараўніка Дзядулі Мароза. Алеся Сяргееўна і Уладзімір Уладзіміравіч у гэтых мэтах пабывалі ў аграгарадках Цялуша, Варатынь, Міхалёва і пасёлку Туголіца, Ірына Эдуардаўна — у вёсцы Осава, аграгарадку Гарбацэвічы і пасёлку Глуша. Разам з віншаваннямі са святамі дарослыя пажадалі дзецям плённай вучобы, каб, пасталеўшы, маладыя грамадзяне змаглі прыносіць карысць сваёй Радзіме і суайчыннікам.