Добраўпарадкаваць памятныя месцы ў вёсцы Слабодка і пасёлку Глуша аднайменных сельсаветаў сабраўся грамадскі актыў раёна на чале са старшынёй Бабруйскага райвыканкама Аляксандрам Сухадольскім. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел члены партыі “Белая Русь”, прадстаўнікі раённых грамадскіх арганізацый, у тым ліку моладзевай —“БРСМ”.
У Слабодцы кусты івы шаравіднай, хвоі і туі ўпрыгожылі тэрыторыю абапал брацкай магілы па вуліцы Шасейнай. У Глушы — воінскае захаванне паўз шашы Бабруйск-Слуцк.
- Сабраліся, каб пасадзіць дрэўцы, зрабіць тэрыторыю больш прывабнай і добраўпарадкаванай, а разам і аддаць даніну памяці людзям, якія, абараняючы нашу зямлю ад ворага, нямецка-фашысцкіх акупантаў, засталіся ляжаць у ёй навечна. Настрой на працу ва ўсіх пазітыўны, дружна зрабілі намечанае, — адзначыў Аляксандр Сухадольскі.
Алена КАРПЕНКА.
Фота Віктара ШЭЙКІНА.