На пасяджэнні былі падведзены прамежкавыя вынікі дзейнасці студатрадаўскага руху на тэрыторыі раёна з пачатку года — улетку байцамі студэнцкіх атрадаў сталі 67 чалавек — а таксама намечана работа двух новых сельскагаспадарчых атрадаў, якія, як мяркуецца, у хуткім часе задзейнічаюць на базе СВК «Гігант» і ААТ «Агракамбінат Бабруйскі».
— У «Гіганце» будуць працаваць рабяты з Бортнікаўскай сярэдняй школы, у «Агракамбінаце Бабруйскі» — з Гарбацэвіцкай СШ, — адзначыў сакратар аператыўнага штаба, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Сарокін. Першы сакратар РК ГА «БРСМ» Дар’я Панцялеева заўважыла, што сярод удзельнікаў восеньскага студатрадаўскага руху шмат тых, хто паспытаў сельскагаспадарчай працы ўлетку, што азначае — работа вучням спадабалася, гэтак жа, як і заробак за яе.