Тэмай абмеркавання членаў Савета стала будучая электаральная кампанія і падрыхтоўка да яе. Засяродзіўшы ўвагу на даце правядзення ў Беларусі адзінага дня галасавання (25 лютага 2024 года), старшыня Каардынацыйнага Савета Таццяна Бокач заўважыла, што электаральная кампанія ўяўляе сабой сукупнасць двух працэсаў: выбарчую кампанію (працэс зносін і ўзаемадзеяння лідараў палітычных партый, грамадскіх арганізацый, электарату) і непасрэдна галасаванне.
Таццяна Варанко разам з іншым заклікала членаў Савета да ўзаемадзеяння ў пытаннях падрыхтоўкі і правядзення электаральнай кампаніі, да аб’яднання вакол сябе надзейных, дзейсных актывістаў.
— У дадзенай важнай палітычнай кампаніі не апошняя роля адведзена грамадскім аб’яднанням і арганізацыям, якія прадстаўляюць інтарэсы сваіх членаў, жыхароў раёна, дапамагаюць фарміраваць грамадзянскую пазіцыю, таму ўсім нам варта сваю работу актывізаваць, — адзначыла намеснік старшыні.