— Велапрабег прысвяцілі Першамаю. Ажыццявілі яго, натхніўшыся цудоўным лозунгам свята — «Мір! Праца! Май!». Мір цяпер— галоўная для кожнага чалавека каштоўнасць. Таму захацелася яшчэ раз схіліць галаву перад памяццю тых, хто цаной ўласнага жыцця абараніў нашу краіну ад ворага і падарыў нам гэтую каштоўнасць, — падзялілася арганізатар велапрабегу, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Бокач.
Алена КАРПЕНКА.