Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Мерапрыемствы да Адзінага дня бяспекі прайшлі ў Туголіцы

Змястоўнае, павучальнае і, што немалаважна, цікавае мерапрыемства, у рамках Адзінага дня бяспекі, прайшло сёння ў Туголіцкай сярэдняй школе.

Супрацоўнікі Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях у даходлівай для маленькіх грамадзян форме нагадалі, што здольна прывесці да пажару, а разам і праверылі хлопчыкаў і дзяўчынак на веданне правілаў бяспечных паводзін падчас надзвычайнай сітуацыі.

Вучні ў сваю чаргу наперабой адказвалі, чаму ў пагрозлівай сітуацыі нельга заставацца ў памяшкаванні, з задавальненнем дэманстравалі, як правільна яго пакідаць, на які нумар тэлефона звяртацца, каб паведаміць пра бяду.
Падчас сігналу трывогі дружна, усёй школай пакінулі будыніну ўстановы і пералічыліся.

Затым са школьнікамі была праведзена вучоба на прадмет карыстання вогнетушыльнікам. Тым з дзяцей, хто зацікавіўся пажарнай тэхнікай, ратавальнікі далі магчымасць пазнаёміцца з ёй больш дэтальна.

Арганізатарам мерапрыемства выступіў Бабруйскі гаррайаддзел па НС. Вучобу правялі старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Кірыл Аверчанка ды іншыя спецыялісты ведамства.

— Сваёй мэтай ставім навучанне градзян бяспечным паводзінам падчас розных надзвычайных сітуацый, у тым ліку пажару, а таксама аказанню першай дапамогі пры гэтым. Акцэнтуем увагу на такім моманце, як эвакуацыя: пры надзвычайнай сітуацыі калектыў павінен бяспечна пакінуць месца пагрозы, — патлумачыў Кірыл Аверчанка.

tribunapracy.by

Прочитано 6 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.