На сённяшняе свята на ўлонні прыроды да дзятвы завіталі старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Старавойтава ды іншыя адказныя асобы выканаўчага камітэта.
Дзяцей прысутнасць першых асоб раёна не бянтэжыла: хлопчыкі і дзяўчынкі з запалам выконвалі атрыманыя заданні, рабілі ўсё для таго, каб ёлка нарэшце зазіхацела рознакаляровымі агеньчыкамі, а Новы год прынёс збыццё запаветных мар.
У дзяцей была магчымасць пагуляцца са Снегавікамі, прачытаць верш Дзеду Марозу і яго унучцы і атрымаць за гэта салодкасць. На святочнай паляне можна было набыць салодкую вату і папкорн, сфатаграфавацца і паласавацца ля ёлкі жаданняў, абмяняць верш на цукерку ў навагодняй бяседцы “Зімовых казак цуды”, наладжанай работнікамі Цэнтральнай раённай бібліятэкі. У адной з хатак Цэнтра — сагрэцца гарбатай са смажанкамі ды іншым печывам ад Кіраўскага райста і набыць навагодні сувенір, у другой — пагрэцца ля сапраўднай рускай печы.