У Цялушскай сярэдняй школе пазнаёміліся з вопытам работы па фарміраванні здаровага ладу жыцця ў маладзёжным асяродку і рэалізацыяй ініцыятывы «Патрыятычны музей», з праектам «Цялуша. Праз гісторыю спадчыны да здаровай будучыні» ў межах рэалізацыі дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі», са шматлікімі выставамі, у тым ліку — высокіх спартыўных дасягненняў школьнікаў.
Наведалі таксама мясцовую славутасць — Свята-Мікольскі храм, дзе маладым людзям быў прапанаваны гістарычны экскурс «Нашчадкі Пушкіна на бабруйскай зямлі». Усклалі кветкі да магілы ўнучкі паэта Н.А. Варанцовай-Вельямінавай і да брацкай магілы савецкіх воінаў.
Завяршыўся рэспубліканскі форум азнаямленнем з вопытам работы Цялушскага сельскага Дома культуры і мясцовай бібліятэкі па арганізацыі вольнага часу моладзі і прыняццем рэзалюцыі форуму — актыўна садзейнічаць таму, каб жыццё і праца моладых людзей на сяле станавіліся больш прыцягальнымі.