З нядаўняга часу пазбавіцца ад непатрэбнай буйнагабарытнай бытавой тэхнікі, прычым бясплатна, дапамагае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства «Магілёў ВТІ». Для гэтага жыхарам раёна неабходна толькі зрабіць тэлефонную заяўку — у мясцовы сельвыканкам, у аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама (72-04-68; 72-05-78) ці напрамую ў абслуговую арганізацыю па тэлефонах: (80225) 46-87-73, 70-80-98; vel: (044) 7-507-577; www.mogilevvti.by.
Тэлефонныя заяўкі ў «Магілёў ВТІ» прымаюцца ў буднія дні з 8.00 да 17.00, у пятніцу — да 15.45, абедзены перапынак — з 12.00 да 13.00).
Вышэйзгаданыя рэчы (з выкананнем пагрузачных работ) гатовы забраць з дамоў, кватэр, гаражоў. Умова — неразборны стан тэхнікі.
Пасля вывучэння заявак вяскоўцаў будзе складзены адпаведны графік вывазу — прыкладна 1 раз у квартал.
Чакаем вашых заявак. Апошнія зэканомяць ваш час, пазбавяць ад неабходнасці самім транспартаваць тэхніку да спецыялізаваных месцаў збору, трацячы на гэта час і грошы.
Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»