Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 09 Март 2015 15:22

Чалавек павінен быць гаспадаром на зямлі

Чалавек павінен быць гаспадаром на зямліЗ надыходам характэрнага для сакавіка надвор’я ў раёне шмат увагі сталі надаваць добраўпарадкаванню тэрыторый, навядзенню чысціні на зямлі. Гэтым заняты работнікі дарожных службаў, сельгасарганізацый. Праводзіцца такая работа на тэрыторыі іншых аб’ектаў народнай гаспадаркі, і непасрэдна ў населеных пунктах.

У Гарбацэвіцкім сельсавеце, да прыкладу, як паведаміла старшыня сельвыканкама Галіна Прыгара, да­дзеная работа вядзецца літаральна штодня. У гэтых мэтах тут заключаюць дагаворы з работнікамі, у абавязку якіх сачыць за парадкам ва ўсім сельсавеце і асабліва ў аграгарадку, на трасах. Шмат увагі патрабуюць да сябе, па словах старшыні сельвыканкама, грамадзянскія могілкі, якіх на тэрыторыі трынаццаць. Там уборка вядзецца на працягу ўсяго года, практычна штодня: людзі наведваюць магілы родных, прыбіраюць іх і выносяць смецце. Галіна Прыгара звяртаецца да жыхароў Гарбацэвіцкага сельсавета і ўсіх вяскоўцаў з заклікам быць гаспадарамі на сваёй зямлі: выносіць смецце толькі ў спецыяльна адведзеныя для гэтых мэт месцы (яны на тэрыторыі сельсавета пазначаны і агароджаны), сачыць за агароджай сваіх домаўладанняў, за парадкам і чысцінёй падворкаў і калядваровых тэрыторый — за ўсім тым, з чаго складваецца агульнае ўражанне пра населены пункт, што робіць яго ўтульным для саміх жыхароў і прыцягальным для гасцей.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.