Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 10 Апрель 2019 14:03

У Глушы з'явілася спартыўная пляцоўка

Немалы фронт работ па добраўпарадкаванні выкананы ў мінулую суботу ў пас. Глуша. Здаецца, зусім нядаўна мы пісалі, што ў парку для адпачынку аднаго з найбуйнейшых і добраўпарадкаваных населеных пунктаў раёна з’явілася сучасная дзіцячая пляцоўка, як новая прыемная навіна! Да дзіцячай далучылася спартыўная, прызначаная для падлеткаў і дарослых.

— Набылі абсталяванне за прэмію ад перамогі ў рэспубліканскім спаборніцтве яшчэ ў мінулым годзе, — дзеліцца старшыня Глушанскага сельсавета Марыя Сушчанка. — Але на зіму ставіць не сталі, каб зрабіць гэта пры спрыяльным надвор’і, няспешна і якасна. Цяпер у нашым парку могуць актыўна, з цікавасцю і карысцю адпачываць усе групы насельніцтва — іх да гэтага заклікаем.

Зрэшты, у хуткім часе на вуліцах пасёлка з’явіцца 20 новых лавак для адпачынку і столькі ж сучасных сметніц. Па словах старшыні, усё гэта для таго, каб населены пункт вабіў жыхароў і гасцей чысцінёй і ўтульнасцю.

Устаноўкай спартыўнай пляцоўкі займаліся работнікі сельсавета і мясцовага Дома культуры. Матэрыял для яе замацавання (будаўнічыя сумясі) вылучыла размешчанае на тэрыторыі пасёлка ПУП «Кампанія Дар-Форт». (Чым не прыклад станоўчага ўзаемадзеяння дзяржавы і бізнесу?! Але гэта ўжо, як кажуць, другая гісторыя...).

ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.