Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 11 Апрель 2016 10:59

Пажаранебяспечны перыяд: меры перасцярогі

Пачаўся пажаранебяспечны перыяд, падчас якога сапраўдным экалагічным бедствам з’яўляюцца веснавыя палы. Дагэтуль многія не веда­юць, а некаторыя проста грэбуюць тым, што выпальванне сухой расліннасці знішчае пладароддзе глебы, парушае натуральную прыродную раўнавагу. Акрамя таго, у час пажараў у атмасферу вылучаецца вялікая колькасць дыму, а спальванне разам з сухой расліннасцю смецця, такога як пластык, з’яўляецца прамой крыніцай пападання ў паветра таксічных забруджвальнікаў, асабліва небяспечных для нашага здароўя. І што асабліва прыкра — падчас выпальвання сухой расліннасці гінуць людзі.

Вядома ж, зацікаўленыя службы прадпрымаюць усе магчымыя меры, каб папярэдзіць новыя палы: праводзячы рэйды, дано­сяць да тых, хто яшчэ не ведае, і тых, хто адносіцца да праблемы безуважліва — незнарок або наўмысна падпальвае сухую траву, — што падобныя дзеянні могуць прывесці да бяды і ўжо абавязкова да матэрыяльных страт у выглядзе штрафаў.

Адзін з такіх рэйдаў — па населеных пунктах Сычкаўскага сельсавета, прайшоў у чацвер на гэтым тыдні. Яго ўдзельнікамі сталі работнікі БГРА НС — старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Д. Сказаў, інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі А. Сафронаў, а таксама галоўны спецыяліст Баб­руйскай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя У. Юшкевіч, вядучы дзяржаўны інжынер-інспектар раённай інспекцыі дзяржтэхнагляду А. Лазаковіч, памочнік урача-гігіеніста аддзялення камунальнай гігіены БЗЦГіЭ Т. Трышкіна і старшыня сельсавета З. Трубачка. Удзельнікі рэйдавай групы, кожны са свайго боку, кіруючыся нормамі заканадаўства, даводзілі вяскоўцам, як абыходзіцца са смеццем, як правільна сябе паво­дзіць, каб не дапусціць палаў расліннасці, і што пагражае парушальнікам заканадаўства.

Да прыкладу, у двары маладой сям’і Паўленкаў з в. Сычкава ўдзельнікі рэйда звярнулі ўвагу на сабранае ў адным месцы смецце. Гаспадар патлумачыў, што апошняе прыгатавана для вывазу камунальшчыкамі. Па меркаваннях маладога чалавека, гэта найлепшы спосаб пазбаўлення ад непатрэбнага. Спальванне смецця хоць і дапускаецца, але ў іх сям’і не практыкуецца — занадта рызыкова. Жыхарцы гэтай жа вёскі М.У. Карымавай, акрамя іншага, былі дадзены рэкамендацыі, якіх нормаў прытрымлівацца, плануючы на ўчастку лазню, каб апошняя адпавядала супрацьпажарнай бяс­пецы і санітарным нормам. Суседка праз дом, Л.А. Васільева, праводзячы рэйдавую групу па дагледжаным падворку, прадэманстравала веданне таго, што спальваць сухую траву нельга, расказала і паказала, як іх сям’я пазбаўляецца ад смецця. А вось днямі прывезены і складзіраваны на вуліцы ля дома пясок гаспадыні было ўказана перамясціць на падворак. Згодна санітарных правілаў, як было адзначана, складзіраваць на вуліцы торф, пясок, будматэрыялы можна не болей трох дзён. Муж і жонка Мурашовы з в. Калініна распавялі, што смецце ў іх два разы на месяц, у адпаведнасці з дагаворам, забіраюць камунальныя службы. Нараканні на іх работу ў гаспадароў адсутнічаюць.

Работнікі МНС нагадалі вяскоўцам, што парушэнне правілаў спальвання смецця і дапушчэнне выпальвання сухой расліннасці караецца законам.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.