Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Ветэрана Вялікай Айчыннай вайны павіншавалі са святам

Напярэдадні Дня Незалежнасці Беларусі да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, жыхара в. Лекерта Ераста Іванова наведаліся прадстаўнікі раённай ветэранскай арганізацыі, цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва і раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа.

Павіншавалі Ераста Андрэевіча з галоўным дзяржаўным святам, падзякавалі за неацэнны ўнёсак у Вялікую Перамогу — у гады ліхалецця ён у неймаверна складаных умовах працаваў на ваенным заводзе. Пажадалі 98-гадоваму чалавеку здароўя, любові і клопату родных, у такім жа пазітыўным настроі сустрэць 100-гадовы юбілей, уручылі сувеніры і падарункі.

У сваю чаргу Ераст Андрэевіч заклікаў усіх, і асабліва моладзь, да здаровага ладу жыцця. Звярнуўшы ўвагу на свае гады, падказаў рэцэпт даўгалецця.

— Не піце і не курыце! — настойліва заўважыў ветэран.

А яшчэ пажадаў мірнага неба над галавой — залогу шчаслівага жыцця. Менавіта дзеля гэтага ён, галодны і знясілены ад шматгадзіннай працы, упарта стаяў ля станка ў блакадным Ленінградзе, — вырабляў боепрыпасы для набліжэння перамогі над нямецка-фашысцкімі акупантамі.

Прочитано 22 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.