Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 07 Май 2025 15:00

З віншаваннямі і падарункамі — да былых вязняў канцлагераў Бабруйскага раёна

У Беларусі памятаюць і шануюць ветэранаў і тых, у чыім лёсе след пакінулі падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Ім аказваюць усялякую падтрымку: сацыяльную, медыцынскую, фінансавую. Штогод па ўказе Прэзідэнта Беларусі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і асобы, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, атрымліваюць матэрыяльную дапамогу.

У перадсвяточныя дні шмат гасцей прымаюць былыя вязні канцлагераў. Кіраўніцтва раёна, дэпутаты, вайскоўцы, грамадскія дзеячы, моладзь і школьнікі спраўляюцца аб іх здароўі, аб неабходнай дапамозе, вязуць падарункі, рыхтуюць прыемныя сюрпрызы…

Прадстаўнікі раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа і раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з падарункамі наведаліся да былых вязняў фашысцкіх канцлагераў — К.А. Андрэевай, М.П. Пінчук, З.Р. Цмых, Т.М. Галій, жыхароў пас. Юбілейны і в. Лекерта Слабодкаўскага сельсавета. Павіншавалі пажылых людзей з надыходзячым святам — 80-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, пажадалі ім здароўя і дабрабыту.

— Ведаючы, праз якія пакуты давялося прайсці гэтым людзям, якія неймаверныя цяжкасці выпалі на іх долю з-за амбіцый бязлітаснага ворага, нам вельмі прыемна падараваць ім шчаслівыя імгненні, — заўважыла старшыня раённай арганізацыі Юлія Шапялевіч. 

***

Работнікі Цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна на днях парадавалі жыхароў маланаселеных вёсак — Орсічы і Ласі, пасёлка Рэдкі Рог — міні-канцэртамі, на якіх гучалі самыя вядомыя франтавыя песні. Такія канцэрты агітбрыгад, як падкрэслілі раённыя выканаўцы, гэта даніна памяці ўсім артыстам, якія ў гады вайны выступалі з канцэртамі на перадавой, дарылі святочны настрой і ўзнімалі баявы дух салдат, якія змагаліся за наша жыццё, свабоду і мірнае неба над галавой.

Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.