Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Суббота, 26 Апрель 2025 15:36

Мы — помнім! Бабруйскі раён прыняў “Сцяг Перамогі”

Сёння ў аг. Варатынь прайшла ўрачыстая перадача ад горада Гомеля Бабруйскаму раёну эстафеты праекта Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь “Сцяг Перамогі”, прысвечанага 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Удзел ва ўрачыстасці прынялі старшыня Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Старавойтава, члены Маладзёжнага савета пры райсавеце дэпутатаў на чале са старшынёй Вольгай Гаўрыленя, Член Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Вольга Караткевіч, прадстаўнікі раённых грамадскіх арганізацый, навучэнцы і педагогі Варатынскай  школы, жыхары населенага пункта.

— Гэта мерапрыемства — яшчэ адно з ліку тых многіх, што праходзяць у нашым раёне і краіне ў гонар мужных барацьбітоў, якія не шкадуючы жыцця здабылі нам мірнае сёння, — адзначыла Ірына Старавойтава. — Наш абавязак — іх памятаць і ўшаноўваць: ствараць музеі, дагледжваць брацкія магілы і помнікі, аказваць дапамогу землякам, на чый лёс выпала ваеннае ліхалецце, і перадаваць гэтую памяць наступным пакаленням.

Сцяг Перамогі ў Бабруйскім раёне прыняла Вольга Караткевіч. Яна расказала, што ў рамках патрыятычнага марафону ён перадаецца ад аднаго рэгіёна да другога з усходу на захад па ўсёй Беларусі як знак павагі за цяжкі і гераічны шлях продкаў, дзякуючы якім мы сёння жывем пад мірным небам. Нагадала, як важна захоўваць памяць пра мужных дзядоў і прадзедаў, любіць сваю Радзіму, быць патрыётамі сваёй Айчыны. А таксама заклікала прысутных прыняць удзел у насаджванні дрэўцаў (Праект “Сцяг Перамогі” прадугледжвае разнастайныя фарматы) на цэнтральнай пляцоўцы аграгарадка, ля Скульптурнай кампазіцыі, дзе ўвекавечаны 227 прозвішчаў загінулых землякоў.

— Няхай гэтая алея, што мы сёння пасадзілі, будзе жывым напамінкам пра слаўных воінаў, якія абаранілі родную зямлю ад акупантаў.  А мы сваёй стваральнай працай будзем садзейнічаць міру на зямлі, — адзначыла член Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі. 

Завяршылася мерапрыемства канцэртнай праграмай ад мясцовых творцаў, салістаў раённага Цэнтра культуры і фотаздымкам на памяць.

Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.