Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Бабруйская гарадская арганізацыя прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў падвяла вынікі работы за пяцігодку і абрала новы актыў

У XIX Справаздачна-выбарчай канферэнцыі гарадской арганізацыі прафсаюза прынялі ўдзел старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргей Патапенка і старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі галіновага прафсаюза Рыгор Варонін. У ліку запрошаных прысутнічаў і старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі.

Дакладваючы аб праведзенай за тэрмін паўнамоцтваў рабоце, старшыня гарадской арганізацыі прафсаюза Валянцін Глекаў адной з асноўных задач назваў пашырэнне яе структурнага складу, далучэнне да членства ў прафсаюзе работнікаў новых арганізацый, у тым ліку прыватнай формы ўласнасці. Плён у гэтым накірунку, як ён адзначыў, дасягнуты — за 5 год у прафсаюзны рух улілося каля 400 новых членаў, вядзецца работа па стварэнні калектыўных дамоў — гарантый для забеспячэння правоў і законных інтарэсаў працаўнікоў, і яшчэ на шэрагу прадпрыемствах Бабруйска. Немалыя сродкі выдаткаваны на падтрымку членаў прафсаюза ў складанай жыццёвай сітуацыі, у фінансавай падтрымцы на аздараўленне. Шмат зроблена па забеспячэнні цікавага вольнага часу працаўнікоў. Вялікая ўвага была ўдзелена патрыятычнаму выхаванню членаў прафсаюза. “Мы можам і павінны ганарыцца сваёй прафсаюзнай работай”, — адзначыў у заключэнне Валянцін Глекаў.

У дапаўненне дакладу лідара арганізацыі выступілі старшыні пярвічак, у тым ліку Святлана Буднікава, спецыяліст па кадрах Бабруйскага сацыяльнага пансіянату “Каменка”. І яны, і прадстаўнікі вышэйшых структур прафсаюза прызналі работу Бабруйскай гарадской арганізацыі здавальняючай і прапанавалі кандыдатуру Валянціна Глекава на новы тэрмін паўнамоцтваў, што дэлегатамі было адзінагалосна падтрымана.

У заключэнне Канферэнцыі актывістаў прафсаюзнага руху адзначылі Ганаровымі граматамі і Лістамі ўдзячнасці Беларускага прафесійнага саюза і Магілёўскай абласной арганізацыі работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. З Бабруйскага раёна высокіх узнагарод за шматгадовую плённую працу ўдастоены Святлана Буднікава і Марына Емяльянава, старшыня Бабруйскай раённай арганізацыі галіновага прафсаюза.    

 

ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.