E-mail:
Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Мемориальный комплекс в д.Сычково в честь воинов 1-го Белорусского фронта и партизан, погибших при освобождении Бобруйского района в июне 1944 года. Возведен 4 ноября 1967 г.
Ежегодно с 2010 года в п.Глуша проходит фестиваль народных промыслов и ремесел «Глушанскі хутарок». С 2018 года фестивалю придан статус регионального
Ежегодный праздник Пушкинской поэзии в аг.Телуша
Чудотворная Горбацевичская икона Божией Матери. Была явлена в начале XVII века в ветвях липового дерева
Сказочная усадьба Деда Мороза в п. Глуша
Агроусадьба «Спадчына» в п. Глуша
Бюст белорусскому писателю Алесю Адамовичу в п.Глуша. Открыт 9 ноября 2019 г.
В 1990 г. в д.Сычково открыт Бобруйский районный музей боевой и трудовой Славы. В 2007 г. музей переименован в учреждение культуры «Бобруйский районный историко-краеведческий музей»
Ландшафтный заказник местного значения – «Дубовский каскад озер». Уникальный по эстетической и природной ценности объект. Площадь 191 га. Охранный режим введен в 1994 г.
На кладбище д.Изюмово расположена каменная часовня - родовая усыпальница графского рода Забелло. Построена из бутового камня в 1905-1907 гг.
Река Березина с высоты птичьего полета
Приход Свято-Никольского храма в аг.Телуша. Построен в начале XX в. на средства Натальи Александровны Пушкиной
Скульптурная композиция в д.Щатково в честь воинов-освободителей и успешной переправы через р.Березина в июне 1944 г. Установлена 20.06.1986
Военно-историческая реконструкция Бобруйской наступательной операции возле д.Щатково
ГлавнаяГод качестваДа канца года ў раёне зафункцыянуюць новыя жывёлагадоўчыя аб’екты
Да канца года ў раёне зафункцыянуюць новыя жывёлагадоўчыя аб’екты
У рамках праекта “Бабруйскі раён: 100 гадоў са знакам якасці” сёння мы расказваем аб тым, як ідзе будаўніцтва сучаснага МТК у філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс”. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка яшчэ ў мінулым годзе даў даручэнне сур’ёзна абнавіць аб’екты АПК па ўсёй краіне.
Увядзенне ў эксплуатацыю двух малочна-таварных комплексаў на 600 галоў дойнага статка кожны плануецца ў Бабруйскім раёне сёлета.
На будаўнічым аб’екце ў філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік-АграСэрвіс», дзе пабылі нашыя карэспандэнты ў панядзелак, работы актыўна вяліся нягледзячы на дажджлівае надвор’е: было чым заняцца ўнутры збудаванняў. Два прасторныя кароўнікі з сучасным абсталяваннем для ўтрымання жывёлы, малочна-даільная зала — ужо цяпер адчуваецца маштабнасць будоўлі і будучага МТК.
— Пачалі будаўнічыя работы 25 жніўня мінулага года і ў адведзены на іх тэрмін — 12 месяцаў — разлічваем завяршыць. Апошні месяц будаўнічых работ — верасень сёлетняга года. А да першага кастрычніка збіраемся ўвесці комплекс у эксплуатацыю. На сёння гатоўнасць аб’екта — у межах 80%. На дадзеным этапе адбываецца мантаж даільна-малочнага абсталявання, пастаўшчык якога (і займаецца мантажом) ААТ «Гомельагракамплект». Падрадная арганізацыя, якая выконвае будаўнічыя работы — кампанія «МагілёўБудМантаж». Такім чынам, усё вядзецца згодна плану, у вызначаныя тэрміны ўкладваемся. Работы на аб’екце кантралюем, дзеля гэтага штопанядзелка і кожны чацвер праводзім тут штабы з удзелам прадстаўнікоў заказчыка, падрадчыка, райвыканкама, — адзначыў дырэктар ААТ «Чырвоны харчавік-АграСэрвіс» Алег Піліпенка.
Кошт аб’екта, як ён паведаміў, — 19 млн. рублёў без уліку абсталявання. Поўны кошт — 23 млн. рублёў. На фінансаванне задзейнічаны ў тым ліку крэдытныя сродкі Белаграпрамбанка: на агульных умовах банка і пад гарантыі Магілёўскага аблвыканкама. Яшчэ адзін такі ж малочна-таварны комплекс на тэрыторыі раёна ўзводзіцца ў ААТ «Міхалёўская Ніва».