Да 15 сакавіка сельскагаспадарчая тэхніка будзе выстаўлена на лінейку гатоўнасці. Пройдзе камісійная яе прыёмка з рамонту спецыялістамі райсельгасхарчу.
Усяго на веснавой сяўбе 2024 года, па словах Аляксандра Мікалаевіча, у раёне намераны задзейнічаць звыш 250 адзінак глебаапрацоўчай і пасяўной тэхнікі, у тым ліку 48 энерганасычаных трактароў. Аказваць дапамогу раённым сельгасарганізацыям будзе і механізаваны атрад ААТ “БНБК-АГРА Бабруйск”.