Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Районный праздник «Зажынкі — 2024»

28 чэрвеня 2024 года на Бабруйшчыну завітала свята — Зажынкі!

Мы ўсе разам яшчэ раз пакланіліся зямельцы — маці, пакланіліся кожнаму коласу, кожнай тоненькай сцяблінцы, бо гэта — наша жыццё...

Перш, чым пайшлі жнейкі зажынаць першы сноп, як здаўна павялося на Беларусі, удзельнікаў свята павіншавалі: старшыня Бабруйскага райвыканкама Сухадольскі А.М., старшыня Бабруйскага райсавета Старавойтава І.Э., дырэктар ААТ «Невский Агро» Стрыжэўскі М.М..

Пад гучанне жніўных песен, у выкананні народнага хора работнікаў культуры раённага Цэнтра культуры, жнеі паклалі на ўскрай поля каравай былога ўраждая, свянцоную соль, малако і яйкі, як даніну зямлі і падзяку Богу. А потым зажалі каласкі, з якіх атрымаўся першы сноп.

Прынеслі снапок з шырокага поля, з ядранага жыта. Гаспадару першы сноп — жыту на ўраджай, гаспадару на доўгі век.

Удзельнікі свята павіншавалі камбайнераў добрымі словамі: «Дай жа, Божа, добрае надвор’е на вашу работу! Са святам! Да сустрэчы на Дажынках!»

Методист методического отдела
Лисневская К.А.
71-50-77

Фото:
Виктор Шейкин

ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.