Напэўна, зусім не выпадкова, што менавіта восенню, у гэтую прыгожую пару года, ў жывапісным мястэчку Глуша праводзіца рэгіянальны фестываль народнай творчасці і рамёстваў «Глушанскі хутарок».
8 кастрычніка 2022 года ўжо ў транаццаты раз мы зноў сустрэліся з цікавымі, таленавітымі, цудоўнымі майстрамі, творчымі калектывамі з розных бакоў нашай вобласці і ўсяго Бабруйскага раёна.
У фестывале прынялі удзел госці з Аспіповіцкага, Чавускага, Клічаўскага, Мсіслаўскага, Глускага раёнаў, а таксама з горада Бабруйска. Прыемна бачыць тых, хто з года ў год завітвае да нас на фестываль і з задавальненнем паказваюць нам свое таленты.
Фестываль быў напоўнены яркімі, насычанымі і запамінальнымі падзеямі:
— Работа плэнера па кераміцы і ганчарству пад кіраўніцтвам народных майстроў Рэспублікі Беларусь Боўды Ю.І., і Арлова А.В.,
дыпломамі III ступені ўзнагароджана Д. Навакшанава (Чавускі раён), дыпломам II ступені ўзнагароджан В, Дземешкевіч (Клічаўскі раён), дыпломам I ступені ўзнагароджан Н.Мартынаў (Мстістаўскі раён).
— Майстар — класы па абвары, малачэнні гліняных вырабаў на адкрытым паветры
— Гала-канцэрт пераможцаў і ўдзельнікаў раённага конкурса беларускай песні «Люблю цябе Белая Русь».
Дыпломамі I ступені былі ўзнагароджаны: О.Русецкая — салістка вакальнай групы «Вечарынка» Сычкаўскага СК (Бабруйскі раён), У. Бурак, А. Іванова — салісткі Міхалёўскага СДК (Бабруйскі раён), ансамбль народнай песні і музыкі «Бліскавіца» (ГУК «Палац мастацтваў г.Бабруйска), Дыпломамі II ступені былі ўзнагароджаны: народны ансамбль народнай песні «Землякі» Гарбацэвічскага СДК (Бабруйскі раён), І.Шаціла — саліст заслужанага любітельского калектыва РБ, народнага хора імя В.Е. Балаханава (ГУК «Палац мастацтваў г.Бабруйска»), А.Рак — салістка Туголіцкага СДК (Бабруйскі раён), Дыпломамі III ступені былі ўзнагароджаны: А.Міхасенка — салістка Туголіцкага СДК (Бабруйскі раён), А.Асташева, В. Каваленка — салісткі дзіцячага гуртка эстрадных спеваў «Звонкий голос» Каменскага СК (Бабруйскі раён), аматарскае аб’яднянне «Кологод» ГУК «ЦКС Клічаўскага раёна».
— Конкурс тэатралізаваных прэзентацый абрадаў «Вяртанне да вытокаў».
Дыпломам III ступені ўзнагароджан калектыў Туголіцкага СДК (Бабруйскі раён), Дыпломам II ступені ўзнагароджана аматарскае аб’яднанне «Кологод» (Клічаўскі раён), дыпломам I ступені ўзнагароджан калектыў Гарохаўскага ДНТ (Бабруйскі раён).
— Конкурс — выстава блюд нацыянальнай беларускай кухні з таркаванай бульбы «Пікнік па — беларускі».
Дыпломамі пераможцаў ўзнагароджаны Брожскі СКБ і Бортнікаўскі СДК (Бабруйскі раён).
— Культурна — забаўляльны конкурс «Хозяйка Глушанскога Хуторка — 2022».
Тытул «Хозяйка Глушанского Хуторка — 2022» атрымала Ангеліна Канойка — Туголіцкі СДК (Бабруйскі раён).
— Кірмаш — продаж вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і сельскагаспадарчай пардукцыі, а таксама цырымонія ўзнагароджвання ўдзельнікаў і пераможцаў конкураў рэгіянальнага фестываля народнай творчасці і рамёстваў «Глушанскі хутарок».
За актыўны ўдзел у фестывалі былі ўзнагароджаны мастера дэкаратыўна — прыкладнога мастацтва з Бабруйскага раёна, г. Бабруйска, Клічаўскага раёна, Глускага раёна.
Фестываль «Глушанскі хутарок» — гэта магымасць сустрэць старых сяброў, знайсці новых, а таксама адпачыць на свежым паветры, атрымаць асалоду ад прыгожых песен і танцаў, паспрабаваць стравы сапраўднай беларускай кухні, а таксама набыць выдатныя сувеніры на доўгую памяць аб гэтым фестывалі.
Лавринович Мария, заведующий отделом народного
творчества и культурно-досуговой деятельности
районного Центра культуры ГУК «Централизованная
клубная система Бобруйского района»
Фото: Юрий Юркевич, фотокорреспондент
редакции районной газеты «Трыбуна працы»;
Александр Чугуев, фотокорреспондент;
Виктор Шейкин, Фотокорреспондент газеты «Комерческий курьер»