Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Дэпутаты правялі адзіны дзень прыёму грамадзян: аб чым ішла размова з выбаршчыкамі падчас сустрэч

Адзіны дзень прыёму грамадзян дэпутатамі ўсіх узроўняў прайшоў 5 верасня ў Бабруйскім раёне.

У Гарбацэвіцкі сельвыканкам на сустрэчу з мясцовымі жыхарамі прыехалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Антон Каранкевіч і старшыня Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Старавойтава. Разам з народнымі абраннікамі Гарбацэвіцкага сельскага Савета дэпутатаў яны абмеркавалі надзённыя пытанні і спосабы іх вырашэння.

Антон Каранкевіч асаблівы акцэнт зрабіў на пытаннях арганізацыі навучальнага працэсу ў мясцовай школе. Пацікавіўся, у прыватнасці, кадравай забяспечанасцю ўстановы, работай з сем’ямі, дзе дзеці прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы, наяўнасцю праблем, звязаных з падвозам дзяцей з іншых населеных пунктаў. У дачыненні апошняга дырэктар Гарбацэвіцкай школы Таццяна Гацук патлумачыла, што нявырашаных пытанняў няма. Кадрамі ўстанова забяспечана на 100 працэнтаў, работа з дзецьмі і іх бацькамі вядзецца па ўсіх накірунках, падвоз ажыццяўляецца хоць і не школьным аўтобусам, а пасродкам грамадскага транспарту — адшліфаваны, нараканняў не выклікае.

Жыхары Глушы звярнуліся да дэпутата Палаты прадстаўнікоў з просьбай пасадзейнічаць ва ўсталяванні прыбораў кантролю хуткасці на ўездзе і выездзе з пасёлка. Праз населены пункт праходзіць шаша з інтэнсіўным рухам аўтатранспарту, у тым ліку аўтацягнікоў, якія не заўжды рэагуюць на дарожныя знакі абмежавання хуткасці, што выклікае пагрозу для бяспекі школьнікаў, многім з якіх даводзіцца пераходзіць небяспечную дарогу. Таксама ў бок дэпутата паступіла просьба вывучыць пытанне размяшчэння ў пасёлку аўтазапраўкі. «Пытанне гэтае для глушанцаў і жыхароў навакольных вёсак сапраўды актуальнае, — адзначыла старшыня сельсавета Таццяна Плоская. — Апошнім часам многія людзі сталі перамяшчацца на мапедах, матаблоках, не кажучы пра аўтамабілістаў. Між тым да бліжэйшай аўтазапраўкі, дзе можна набыць паліва, — 25 кіламетраў».

...Пасля непасрэдна прыёму градзян Антон Каранкевіч наведаў сярэднія школы Гарбацэвічаў і Глушы, пацікавіўся праведзенымі там рамонтамі, умовамі, створанымі для заняткаў спорту — да навучальнага года ў Глушанскай СШ абсталявалі пляцоўку з сучаснымі спартыўнымі трэнажорамі.

Пытанні, якія ў гэты дзень паступілі, дэпутаты ўзялі на кантроль.

Прочитано 6 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.