Наведаўшы ў гэтых мэтах ААТ “ПМК-84 Водбуд”, старшыня Бабруйскага райсавета дэпутатаў, кіраўнік інфармацыйна-прапагандысцкай групы №3 Ірына Старавойтава засяродзіла ўвагу калектыва на адметнасці сёлетняга года — святкаванні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. Член групы, спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Максім Ганжураў нагадаў пра страты: людскія і эканамічныя, якія панесла краіна праз вайну. Таксама ў дэталях спыніўся на дасягненнях дзяржавы, галоўнымі з якіх з’яўляюцца незалежнасць і жыццё пад мірным небам.
Традыцыйна не абыйшлося без абмеркавання тэмы бяспечнай жыццядзейнасці. У прыватнасці, работнікам ПМК расказалі аб правілах паводзін на дарозе. Прадстаўнік гаррайаддзела па НС Віталь Драздоў давёў несуцяшальную статыстыку па гібелі людзей ад надзвычайных сітуацый і нагадаў, як папярэдзіць бяду: не курыць у пасцелі, не карыстацца няспраўнай электраправодкай, не купацца ў незнаёмых месцах, не пакідаць без нагляду малалетніх дзяцей і інш.
***
Асобна Ірына Старавойтава сустрэлася з маладымі спецыялістамі ААТ “ПМК-84 Водбуд”. Старшыня Бабруйскага райсавета дэпутатаў пацікавілася настроем маладых людзей на працу, планамі на бліжэйшую перспектыву, а разам праблемамі, якія хвалююць моладзь на першым працоўным месцы. У сваю чаргу дзяўчаты падзяліліся з прадстаўніком улады меркаваннямі, што б хацелі змяніць прымяняльна да прафесіі, каб надоўга замацавацца ў калектыве.