E-mail:
Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Мемориальный комплекс в д.Сычково в честь воинов 1-го Белорусского фронта и партизан, погибших при освобождении Бобруйского района в июне 1944 года. Возведен 4 ноября 1967 г.
Ежегодно с 2010 года в п.Глуша проходит фестиваль народных промыслов и ремесел «Глушанскі хутарок». С 2018 года фестивалю придан статус регионального
Ежегодный праздник Пушкинской поэзии в аг.Телуша
Чудотворная Горбацевичская икона Божией Матери. Была явлена в начале XVII века в ветвях липового дерева
Сказочная усадьба Деда Мороза в п. Глуша
Агроусадьба «Спадчына» в п. Глуша
Бюст белорусскому писателю Алесю Адамовичу в п.Глуша. Открыт 9 ноября 2019 г.
В 1990 г. в д.Сычково открыт Бобруйский районный музей боевой и трудовой Славы. В 2007 г. музей переименован в учреждение культуры «Бобруйский районный историко-краеведческий музей»
Ландшафтный заказник местного значения – «Дубовский каскад озер». Уникальный по эстетической и природной ценности объект. Площадь 191 га. Охранный режим введен в 1994 г.
На кладбище д.Изюмово расположена каменная часовня - родовая усыпальница графского рода Забелло. Построена из бутового камня в 1905-1907 гг.
Река Березина с высоты птичьего полета
Приход Свято-Никольского храма в аг.Телуша. Построен в начале XX в. на средства Натальи Александровны Пушкиной
Скульптурная композиция в д.Щатково в честь воинов-освободителей и успешной переправы через р.Березина в июне 1944 г. Установлена 20.06.1986
Военно-историческая реконструкция Бобруйской наступательной операции возле д.Щатково
Стартавала работа Маладзёжнага парламента другога склікання
Пасяджэнне 4-й сесіі Маладзёжнага парламента пры Бабруйскім раённым Савеце дэпутатаў прайшло 30 красавіка ў райвыканкаме. Удзел у яго рабоце прынялі старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Старавойтава, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання, дэпутат Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў Уладзімір Гацко.
Падчас пасяджэння былі падведзены вынікі работы Маладзёжнага парламента першага склікання. Члены прэзідыума зацвердзілі даклады аб праведзенай рабоце кіраўнікоў трох камісій. Старшыня парламента Анастасія Гацко падзякавала маладым калегам за сумленную працу. Усім, хто садзейнічаў дзейнасці моладзі, уручыла лісты ўдзячнасці і сувеніры. Са свайго боку госці далі высокую ацэнку рабоце маладых парламентарыяў.
— Вялікі дзякуй усяму складу Маладзёжнага парламента першага склікання, які зарэкамендаваў сябе дзейснай, актыўнай, працавітай камандай, і асабліва старшыні Анастасіі Гацко, чые ініцыятыўнасць, крэатыўнасць і мэтанакіраванасць паднялі работу нашага Маладзёжнага парламента на высокі ўзровень. Спадзяюся, што і каманда маладых парламентарыяў 2-га склікання будзе такой жа зацікаўленай у выніках сваёй работы, — адзначыла Таццяна Варанко.
Другой часткай работы прэзідыума стала абранне актыву і старшыні Маладзёжнага парламента на новы тэрмін паўнамоцтваў. На пост старшыні адзінагалосна абрана член Маладзёжнага парламента 2-га склікання, галоўны спецыяліст райвыканкама Вольга Гаўрыленя.
— Упэўнена, што і праца новага склікання маладых парламентарыяў будзе плённай, бо ў яго складзе зацікаўленыя, неабыякавыя да будучыні краіны людзі. А Бабруйскі раённы Савет дэпутатаў і далей будзе юнакам і дзяўчатам ва ўсім садзейнічаць, дапамагаць — падтрымліваць любую добрую ініцыятыву з вашага боку, — адзначыла Ірына Старавойтава.