Дакладваючы па першым пытанні, начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян райвыканкама Наталля Тропіна адзначыла, што, нягледзячы на меры, якія прымаюцца па рабоце з насельніцтвам, назіраецца рост агульнай колькасці зваротаў грамадзян у органы выканаўчай улады раёна, у сувязі з чым кіраўнікам арганізацый, старшыням сельскіх Саветаў дэпутатаў сумесна з дэпутацкім корпусам раёна даручана актывізаваць работу па максімальным рашэнні жыццёва значных пытанняў жыццядзейнасці насельніцтва на мясцовым узроўні, у тым ліку па недапушчэнні росту зваротаў грамадзян у вышэйшыя дзяржаўныя органы.
Што датычыцца другога пытання, то пасля абмеркавання даклада па ім прэзідыумам было прынята рашэнне рэкамендаваць таварыству з абмежаваныай адказнасцю “БНБК-АГРА Бабруйск” і адкрытых акцыянерных таварыстваў “Міхалёўская Ніва”, “Неўскі-Агра”, “Саўгас Кісялевічы” і “Агракамбінат Бабруйскі” забяспечыць рост аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі за кошт росту прадукцыйнасці жывёлы і сельскагаспадарчых угоддзяў, бездакорна выконваць умовы давернага кіравання акцыямі, прадугледжаныя ў дамове давернага кіравання.