Асаблівая ўвага — воінскім захаванням і грамадзянскім могілкам: наперадзе святы Радуніца, Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці. Апошняе сёлета юбілейнае — вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў народ Беларусі будзе адзначаць у 80-ты раз.
Месячнік па навядзенні парадку на зямлі праходзіць шырокамаштабна. Удзельнічаюць у ім як дарослыя, так і дзеці: працоўныя і школьныя калектывы, грамадскія арганізацыі і проста неабыякавыя вяскоўцы. Актыўна уключыліся ў гэтую работу дэпутацкі корпус і старасты населеных пунктаў. Пры іх ініцыятыве і непасрэдным удзеле наводзіцца парадак на воінскіх захаваннях і помніках воінам Вялікай Айчыннай, стала прыкметнай актыўнасць на грамадзянскіх могілках.
…Жыццё цудоўнае і само па сабе, а калі навокал прыгожа, дагледжана, добраўпарадкавана, калі ў тым, каб зрабіць Зямлю і свой куточак прыгажэйшымі, прыняў удзел сам, — яно напаўняецца новымі фарбамі.