Прыемна адзначыць, што лідарам сярод аднаасобных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання быў названы і стараста в. Осава Гарбацэвіцкага сельсавета Віктар Саўко.
— Было надзвычай прыемна папрысутнічаць на ўрачыстасці ў Магілёве. І хачу сказаць, што мне не сорамна за тую работу, якую праводжу. Сам я родам хоць і не з гэтай мясцовасці, але люблю Осава з маленства, куды часта прыязджаў да родных. З Осава мая жонка, чыя заслуга, лічу, таксама ў гэтай узнагародзе ёсць — клапоціцца пра мяне, не замінае майму памкненню нешта зрабіць на агульную карысць. У гэтай вёсцы даўно жыву, тут нарадзіліся і выраслі мае дзеці, якімі вельмі ганаруся. З мясцовым саўгасам звязана ўсё маё працоўнае жыццё. Таму Осава для мяне — другая радзіма. І пакуль будзе біцца маё сэрца, буду садзейнічаць добраўпарадкаванню вёскі, — адзначыў Віктар Аляксандравіч.