Члены пасяджэння абмеркавалі работу, якая праводзіцца ў раёне па выкананні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб барацьбе з карупцыяй” у 2023 годзе — дакладчыкам выступіў начальнік штаба аддзела ўнутраных спраў Бабруйскага райвыканкама Віктар Румілаў; прыняцце мер па выкананні санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства на аб’ектах гандлю Кіраўскага райспажыўтаварыства (далажыў галоўны ўрач Бабруйскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Дзмітрый Лайтар) і прыцягненне ў гаспадарчы абарот дзяржаўнай маёмасці, якая не выкарыстоўваецца (аб выніках дадзенай работы і планах на бліжэйшую перспектыву распавяла намеснік начальніка аддзела эканомікі райвыканкама Таццяна Мазурчык).
Па кожным з абмеркаваных пытанняў пасяджэнне прыняло адпаведныя рашэнні, якія, як лічаць члены прэзідыума райсавета дэпутатаў, павінны будуць садзейнічаць стабілізацыі дзейнасці ў гэтых накірунках.