— Тэма развіцця і падтрымкі ўласных падсобных гаспадарак на Магілёўшчыне значная і актуальная. Разам з сялянска-фермерскімі гаспадаркамі ўласныя падсобныя гаспадаркі робяць значны ўнёсак у павелічэнне валавой вытворчасці сельгаспрадукцыі вобласці, забяспечваюць занятак вяскоўцаў, паляпшаюць іх дабрабыт, ствараюць умовы для таго, каб на сяле заставалася моладзь, — адзначыў старшыня пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях, праблемах Чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Васіль Мазурык.
Як дадзеная работа наладжана ў іх рэгіёнах, падзяліліся старшыні і прадстаўнікі дэпутацкага корпусу Асіповіцкага, Кіраўскага, Бабруйскага раёнаў. Спецыяліст “Белаграпрамбанка” распавяла пра ільготы, якія прадастаўляюцца на развіццё ўласных падсобных гаспадарак. Жыхар в. Сычкава Анатоль Макарэвіч пазнаёміў з сямейным заняткам па вырошчванні сельгаспрадукцыі. Там жа былі ўзняты праблемныя пытанні тэмы, намечаны шляхі іх вырашэння.
Завяршыўся семінар-нарада азнаямленнем з аграсядзібай “Бярэзавічы”, уласнай падсобнай гаспадаркай Віктара Красько.
Падрабязней чытаце ў наступным нумары “раёнкі”.