Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Станоўчая ініцыятыва аб’ядноўвае

Некалькі тыдняў таму мы пісалі, як, дзякуючы неабыякавасці і ініцыятыве жыхара аграгарадка Вялікія Бортнікі Мікалая Сакуна, на мясцовых могілках з’явіліся прыгожыя вароты, дадаўшы яшчэ большай прыстойнасці месцу, дзе знайшло апошні спачын не адно пакаленне тутэйшага люду. А нядаўна жыхары аграгарадка, зноў жа па ініцыятыве дзейснага земляка і народнага абранніка (Мікалай Аляксандравіч з’яўляецца дэпутатам Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў), пайшлі далей у добраўпарадкаванні пагоста — за сумесныя грашовыя ахвяраванні набылі фарбу і аднавілі агароджу могілак.

Іншыя скажуць — нічога выбітнага: зрабілі ж найперш для сябе, у знак пашаны і падзякі сваім продкам і родным. Так то яно так. Ды справа ў іншым. У тым, наколькі станоўчая ініцыятыва аб’ядноўвае і як добра, што ёсць людзі, гатовыя такія ініцыятывы праяўляць.

Быць неабыякавым да таго, чым жыве аграгарадок, жыць па прынцыпе “да ўсяго справа”, а не “мая хата з краю” — прыроджаная якасць ці набытая? На гэтае пытанне Мікалай Аляксандравіч адказаў наступным чынам:
— Мой бацька нямала гадоў узначальваў СВК “Гігант”. Для людзей нічога не шкадаваў, патрэбы чалавека ў рабоце ставіў на першае месца — памяць пра сябе ў людзей пакінуў добрую. Як яго нашчадку і жыхару гэтай зямлі мне б хацелася, каб нашы Бортнікі квітнелі, каб маладое пакаленне ўшаноўвала старэйшае, тых, хто працаваў на іх дабрабыт, каб ведала свае карані і гісторыю. Могілкі — гэта таксама наша гісторыя і памяць, там ляжыць шмат заслужаных людзей сельгасвытворчасці і нашай мясцовасці, у тым ліку тры старшыні калгаса. Яшчэ калі працаваў (Мікалай Аляксандравіч на заслужаным адпачынку, шмат год адпрацаваў у пасадзе намесніка старшыні СВК “Гігант”), дзякуючы спонсарскай падтрымцы ўстанавілі на могілках, на цэнтральным уваходзе, арку. Гэта было ў 2017 годзе. Праз чатыры гады, у 2021-м, устанавіў другую. Затым выспела ідэя ўсталяваць вароты. Я ж дэпутат — звярнуўся з гэтай ідэяй да выконваючай абавязкі старшыні сельвыканкама Веранікі Падаляк. Абмеркавалі. Стварылі ініцыятыўную групу з пяці жыхароў, якія карыстаюцца павагай. Папрасілі наш люд падтрымаць ідэю — зрабіць грашовы ўнёсак хто колькі можа. Людзі адгукнуліся — у зборы паў­дзельнічала 134 чалавекі, матэрыяльную дапамогу аказаў таксама прадпрымальнік, чые гандлёвыя аб’екты размяшчаюцца ў аграгарадку. Так мы набылі прыгожыя вароты на могілкі, фарбу. Мясцовая жыхарка Людміла Дзмітрыеўна Макаранка арганізавала “суботнік” па добраўпарадкаванні тэрыторыі могілак — на фарбоўку агароджы выйшлі 17 чалавек! Выказваю шчырую падзяку нашым жыхарам і ўсім, хто падтрымаў гэтую ініцыятыву — аказаў спонсарскую дапамогу і прыняў удзел у добраўпарадкаванні могілак, хто ўласным прыкладам паказаў моладзі, што пра зямлю, на якой жывеш, трэба клапаціцца.

Зрэшты, ідэя добраўпарадкавання могілак — не адзіная, якую ініцыяваў дэпутат. Так, пры садзеянні Мікалая Аляксандравіча ў Вялікіх Бортніках вось ужо колькі год функцыянуе сучасны магазін Кіраўскага райста.

…І наперадзе яшчэ шмат спраў.

Прочитано 43 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.