E-mail:
Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Мемориальный комплекс в д.Сычково в честь воинов 1-го Белорусского фронта и партизан, погибших при освобождении Бобруйского района в июне 1944 года. Возведен 4 ноября 1967 г.
Ежегодно с 2010 года в п.Глуша проходит фестиваль народных промыслов и ремесел «Глушанскі хутарок». С 2018 года фестивалю придан статус регионального
Ежегодный праздник Пушкинской поэзии в аг.Телуша
Чудотворная Горбацевичская икона Божией Матери. Была явлена в начале XVII века в ветвях липового дерева
Сказочная усадьба Деда Мороза в п. Глуша
Агроусадьба «Спадчына» в п. Глуша
Бюст белорусскому писателю Алесю Адамовичу в п.Глуша. Открыт 9 ноября 2019 г.
В 1990 г. в д.Сычково открыт Бобруйский районный музей боевой и трудовой Славы. В 2007 г. музей переименован в учреждение культуры «Бобруйский районный историко-краеведческий музей»
Ландшафтный заказник местного значения – «Дубовский каскад озер». Уникальный по эстетической и природной ценности объект. Площадь 191 га. Охранный режим введен в 1994 г.
На кладбище д.Изюмово расположена каменная часовня - родовая усыпальница графского рода Забелло. Построена из бутового камня в 1905-1907 гг.
Река Березина с высоты птичьего полета
Приход Свято-Никольского храма в аг.Телуша. Построен в начале XX в. на средства Натальи Александровны Пушкиной
Скульптурная композиция в д.Щатково в честь воинов-освободителей и успешной переправы через р.Березина в июне 1944 г. Установлена 20.06.1986
Военно-историческая реконструкция Бобруйской наступательной операции возле д.Щатково
Магчымасць правесці сённяшні працоўны дзень з дэпутатамі, пазнаёміцца з іх паўсядзённымі клопатамі і турботамі і павучыцца апошнія вырашаць у актывістаў Маладзёжнага парламента раёна з’явілася дзякуючы праекту “Дэпутацкі партфель” — асноўнай падзеі дня самакіравання, якім быў аб’яўлены другі дзень 1-га рэгіянальнага форуму “Мясцовае самакіраванне ў Магілёўскай вобласці: Ініцыятыва. Адзінства. Дзеянне. Вынік”.
Мэта праекта — замацаванне на Бабруйшчыне працоўных кадраў, стварэнне патэнцыялу кіруючага складу праз азнаямленне лідараў маладзёжнага руху, кім і з’яўляюцца члены створанага пры райсавеце дэпутатаў Маладзёжнага парламента, з абавязкамі народных абраннікаў, спосабамі іх узаемадзеяння з вяскоўцамі на карысць і апошніх, і Прыбярэзінскага краю ў цэлым.
Як і прадугледжвалася праектам, сённяшні працоўны дзень члены маладзёжнага парламента правялі са старшынямі сельсаветаў. Дэпутацкімі партфелямі з моладдзю “падзяліліся” старшыні Бортнікаўскага, Брожскага, Вішнёўскага, Кавалёўскага, Цялушскага і Слабадкоўскага сельвыканкамаў.
Чым дакладна займаліся і якія ўражанні атрымалі, — маладыя людзі падзяліліся з нашым карэспандэнтам.
Яўген Болбас, загадчык метадычнага аддзела раённага Цэнтра культуры:
— Сумесна з в. а. старшыні Вішнёўскага сельвыканкама Сяргеем Буслом мы правялі сустрэчу з насельніцтвам, прыём грамадзян, дзе былі закрануты пытанні будаўніцтва, добраўпарадкавання пад’ездаў. На асобныя пытанні грамадзяне там жа атрымалі тлумачэнні, іншыя будуць вывучацца. Таксама мы правялі маніторынг цэн у вішнёўскай краме, наведалі мясцовую бібліятэку-клуб, абмеркавалі запатрабаванасць установы ў вяскоўцаў, паўдзельнічалі ў добраўпарадкаванні тэрыторыі, у прыватнасці, падправілі агароджу на могілках пасля ветралому. Уражанні — дэпутацкая работа нялёгкая, шматгранная, але, бясспрэчна, — патрэбная, бо ад яе залежыць дабрабыт людзей.
Анастасія Шылава, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Неўскі-Агра”:
— Я з в. а. старшыні Кавалёўскага сельвыканкама Генадзем Шырокім правяла прыём грамадзян. Выслухоўвалі праблемы і прапановы сяльчан, шукалі рашэнне праблемам. Паспрабаваць сябе ў ролі старшыні сельвыканкама мне было цікава нават таму, што даведалася пра пытанні, якія хвалююць жыхароў нашай мясцовасці. Ды і спазнаваць іншыя накірункі дзейнасці, атрымліваць новы вопыт, вучыцца — заўжды цікава.
Вольга Караткевіч, галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Бабруйскага райвыканкама:
— Сёння я спрабавала сябе ў ролі дэпутата, працуючы са старшынёй Цялушскага сельвыканкама Мікалаем Сакуном. Паўдзельнічала ў Савеце ГПАП пры сельвыканкаме, даведалася, чым займаецца савет, якія пытанні вырашае. Таксама мы правялі прыём грамадзян, вырашалі хвалюючыя мясцовае насельніцтва пытанні. Было цікава, захапляльна, пазнаваўча — спадабалася. Дакранулася да сутнасці дэпутацкай работы, клопатаў старшыні сельсавета. Ці была б разгубленая, калі б саму абралі дэпутатам? Думаю, не. Мы маладыя, крэатыўныя — з усім справімся.
***
У Бортнікаўскім сельвыканкаме прыём грамадзян і маніторынг цэн сумесна з в. а. старшыні сельвыканкама Веранікай Падаляк правяла старшыня Маладзёжнага парламента Анастасія Гацко:
У Брожы члены Маладзёжнага парламента Аляксей Хамічонак і Сяргей Салановіч правялі прыём грамадзян, сустрэчу з насельніцтвам, а таксама прынялі ўдзел у пасяджэнні Савета грамадскіх пунктаў аховы правапарадку:
У Вішнёўцы член Маладзёжнага парламента Яўген Болбас і в. а. старшыні сельвыканкама Сергей Бусел сустрэліся з насельніцтвам, правялі прыём грамадзян, маніторынг цэн, пазнаёміліся з паступленнем кніжных навінак у сельскую бібліятэку-клуб, а таксама папрацавалі на добраўпарадкаванні тэрыторыі сельвыканкама:
Анастасія Шылава, член Маладзёжнага парламента, і Генадзь Шырокі, в. а. старшыні Кавалёўскага сельвыканкама, сустрэліся з жыхарамі сельсавета:
Вольга Караткевіч, член Маладзёжнага парламенту, і Мікалай Сакун, старшыня Цялушскага сельвыканкама, правялі пасяджэнне Савета грамадскіх пунктаў аховы правапарадку:
Алена Сідарэнка, член Маладзёжнага парламента, і Анатоль Шэлег, старшыня Слабадкоўскага сельвыканкама, прынялі ўдзел ў круглым стале “Разам мы сіла, разам мы ўлада!”:
Вынікі маладзёжнага праекта “Дэпутацкі партфель” у гэты ж дзень былі абмеркаваны на анлайн-нарадзе з удзелам прадстаўнікоў Магілёўскага абласнога, гарадскога, раённых Саветаў дэпутатаў, ідэалагічнага актыву вобласці, прадстаўнікоў Маладзёжных парламентаў розных узроўняў. Як было адзначана на нарадзе, дзень самакіравання сапраўды быў добрай задумкай: даў магчымасць маладым людзям паспрабаваць сябе ў ролі дэпутата — чалавека, абранага ў органы ўлады грамадзянамі і які прадстаўляе іх інтарэсы, абараняе іх правы. Цікаўнасць, з якой маладыя парламентарыі падыйшлі да новых для сябе абавязкаў, дае падставу разлічваць, што дэпутацкія паўнамоцтвы, упраўленчую работу, якая патрабуе свежых, крэатыўных ідэй, у будучым будзе каму перадаць і даручыць. Моладзь жа ў такім узаемадзеянні ўбачыла давер да сябе, сваіх магчымасцяў і выказала гатоўнасць садзейнічаць дэпутатам — прыносіць карысць жыхарам Прыдняпроўскага краю.