Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 12 Июнь 2017 10:28

Эфектыўнасць работы АПК залежыць ад кадраў

Стан і перспектывы развіцця аграпрамысловага копмлексу Магілёўскай вобласці, меры па павышэнні эфектыўнасці яго работы абмеркавалі ў суботу ўдзельнікі сумеснага семінара-нарады камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама, абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК і аграпрамысловага Саюза вобласці. Мерапрыемства прайшло на Бабруйшчыне з удзелам Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Леаніда Зайца (на фото), старшыні рэспубліканскага камітэту прафсаюзаў работнікаў АПК Мікалая Лабушава, памочніка Прэзідэнта, інспектара па Магілёўскай вобласці Генадзя Лаўрэнкова.

Акрэсліваючы задачы семінара, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі заўважыў, што галоўная з іх — пачуць меркаванні і прапановы па вырашэнні вострага пытання ў першую чаргу кіраўнікоў сельгасарганізацый, тых, «хто на перадавой». Прапаноў паступіла нямала, прыводзіліся нават аргументы за пераход галіны ў рукі прыватнікаў і кантраргументы — прыклады станоўчай дзейнасці сельгасарганізацый, у тым ліку на магілёўшчыне.

Леанід Заяц між тым заўважыў, што эфектыўнасць гаспадарання ў АПК залежыць не ад формы ўласнасці, а ад чалавека: адна з асноўных прычын невыканання вобласцю ў мінулай пяцігодцы дзяржпраграмы развіцця жывёлагадоўлі заключаецца ў кадрах. У вырашэнні дадзенага пытання варта надаць вялікую ўвагу чалавечаму фактару, мабілізацыі рэзерву кадраў. Па яго словах, неабходна ліквідаваць тую безгаспадарлівасць, якая мае месца, падняць на больш высокі ўзровень вытворчую і выканаўчую дысцыпліну, каб грошы, якія вылучаюцца на развіццё АПК і якія сельгаспрадпрыемствы зарабляюць, прыводзілі да эканамічнага эфекту. Толькі праз павелічэнне вытворчасці прадукцыі, у асаблівасці жывёлагадоўлі: павелічэнне ўдояў малака на карову, павышэнне сярэднесутачных прывагаў, таварнасці прадукцыі — можна выйсці на новыя значэнні ў атрыманні выручкі і прыбыткаў. Землі Магілёўскай вобласці, як адзначыў міністр, не ўступаюць па ўраджайнасці іншым. Між тым паказчыкі ў земляробстве тут не адпавядаюць магчымасцям і чаканням краіны. А як вядома, недапрацоўкі раслінаводства напрамую ўплываюць на развіццё жывёлагадоўлі — галіны, якая вызначае эканоміку пераважнай часткі сельгаспрадпрыемстваў.

Па словах Леаніда Зайца, у рэгіёне неабходна нарошчваць пагалоўе буйной рагатай жывёлы не меней чым на 10% штогод і выходзіць на новыя паказчыкі прадукцыйнасці. Прывагі 800-1000 г у суткі павінны стаць нормай для ўсіх гаспадарак, гэтак жа як і ўдой 6,5-7 тыс. кг малака на карову ў год. Ён таксама адзначыў, што болей за 300 гаспадарак у краіне ўжо маюць такія паказчыкі. У якасці прыкладу прывёў калгас “Радзіма” Бялыніцкага раёна, дзе за мінулы год у сярэднім ад рагулі атрымалі па 7,6 тыс. кг малака. З улікам таго, што ў гаспадарцы станоўчая дынаміка і па іншых накірунках дзейнасці, яна працуе рэнтабельна, не прыцягвае крэдытаў, а, наадварот, мае банкаўскія дэпазіты. «Таму ў рэгіёне трэба па-добраму раззлавацца ўсім кадрам, пачынаючы са старшыні райвыканкама да радавога работніка, і ўзяцца за працу. Гэта трэба зрабіць, каб выканаць патрабаванні кіраўніка дзяржавы па павышэнні эфектыўнасці работы АПК, захаваць у краіне харчовы дастатак і павялічыць экспартны патэнцыял да 2020 года не меней чым да 7,5 млрд. даляраў», — адзначыў міністр.

Падчас практычнай часткі семінару-нарады яе ўдзельнікі наведалі ў тым ліку СВК “Гігант”. Пазнаёміліся з мерапрыемствамі, дзякуючы якім у гаспадарцы атрымалі добрыя пасевы азімага рапсу, з асаблівасцямі вырошчвання фестулоліума. На полі, дзе вядзецца касавіца, праслухалі рэкамендацыі навукоўца Якава Яроцкага адносна правільнай настройкі тэхнікі на касьбу, даведаліся пра навінкі неабходных для прыгатавання сенажу кансервантаў, спосабы іх выкарыстання.

Пытанне корманарыхтоўкі не абыйшлі і ў цэлым. Вынікі кампаніі, як адзначыў міністр, напрамую ўплываюць на дасягненне пастаўленых мэт у жывёлагадоўлі і на паляпшэнне эканомік сельгаспрадпрыемстваў. Адзначыўшы, што сёлета з-за ўмоў надвор’я травянога корму з першага ўкосу чакаецца нарыхтаваць меней мінулагодняга аб’ёму, Леанід Заяц указаў на неабходнасць задзейнічаць усе маючыя ў вобласці рэзервы, каб ужо да 20 чэрвеня першы ўкос мнагалетнікаў, сенакосаў і пашы завяршыць. Усё, што непрадуктыўнае, як было адзначана, неабходна заараць і засеяць іншымі культурамі: маслічнай рэдзькай, просам, пайзай. Тое, што можа даць другі ўкос, тэрмінова падкарміць азотнымі мінеральнымі ўгнаеннямі. Пры гэтым, каб атрымаць якасны корм, акцэнт, як было адзначана, павінен быць зроблены на жорсткі падыход да выканання тэхналагічных патрабаванняў. Па вобласці ставіцца задача атрымаць на ўмоўную галаву жывёлы не меней 30 ц к.адз. травянога корму, што дазволіць рэгіёну павысіць эфектыўнасць работы жывёлагадоўлі і сельскагаспадарчай галіны ў цэлым. Вырашыць гэтае пытанне, як адзначыў міністр, здольны сумленныя, зацікаўленыя кадры і найперш кіраўнікі гаспадарак — тыя, хто лепш за каго ведаюць свае тэхнічныя і працоўныя рэзервы, ужо цяпер мабілізаваўшы іх на выкананне архіважнай задачы.

tribunapracy.by

Прочитано 1467 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.